Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

знавец, ✂ і знаўца, ✂, м.

Чалавек, які валодае вялікімі ведамі ў якой-н. галіне.

знадворку, прысл.

Са знешняга, надворнага боку.

  • Замкнуць дзверы з.

знадворны, ✂.

Вонкавы, знешні.

  • З. выгляд.

знаёмец, ✂, м. (разм.).

Знаёмы чалавек.

  • Сустрэць старога знаёмца.

знаёміцца, ✂; незак.

  1. Уступіць у знаёмства з кім-н.

    • З. з новымі вучнямі.
  2. Атрымліваць, збіраць звесткі пра што-н.

    • З. з горадам.

|| зак. азнаёміцца, ✂ і пазнаёміцца, ✂.

|| наз. азнаямленне, ✂ і знаёмства, ✂.

знаёміць, ✂; незак.

  1. Рабіць знаёмым.

    • З. з новым супрацоўнікам.
  2. Даваць каму-н. звесткі пра што-н.

    • З. з экспанатамі музея.

|| зак. азнаёміць, ✂ і пазнаёміць, ✂.

|| наз. знаёмства, ✂ і азнаямленне, ✂.

  • Адбылося знаёмства.
  • Азнаямленне з новым заданнем.

знаёмства, ✂, н.

  1. гл. знаёміцца, -ць.

  2. з кім і паміж кім. Адносіны паміж людзьмі, якія ведаюць адзін аднаго.

    • Завесці з.
    • Парваць з.
  3. Набыць што-н. па знаёмству.

  4. Круг знаёмых (разм.).

    • Мець вялікае з.
  5. Набыццё ведаў, звестак пра што-н., азнаямленне з чым-н.

    • З. з культурай народа.

знаёмы, ✂.

  1. Такі, пра якога ведалі раней, вядомы.

    • Знаёмая мелодыя.
  2. Які зведаў, выпрабаваў што-н.

    • Чалавек, з. з тутэйшымі парадкамі.
  3. Які знаходзіцца ў знаёмстве (у 1 знач.) з кім-н., асабіста вядомы.

    • З. чалавек.
    • Добры з. (наз,).
    • Спаткаць знаёмага (наз.).

знайсці, ✂; зак.

  1. Заўважыўшы, узяць; выявіць у выніку пошукаў, назіранняў, роздумаў і пад.

    • З. грыб.
    • З. грошы на дарозе.
    • З. згубленую рэч.
    • З. выхад з цяжкага становішча.
    • З. новы спосаб рашэння задачы.
    • З. апраўданне чаму-н.
  2. Заспець, убачыць, выявіць дзе-н. ці ў якім-н. стане.

    • Не з. дома сябра.
    • З. каго-н. ляжачым хворым.
  3. каго-што ў кім-чым. Зазнаць, сустрэць што-н. з боку каго-, чаго-н.

    • З. ў чым-н. суцяшэнне.
    • Я не знайшоў у гэтым нічога асаблівага.
    • З. добрага дарадчыка ў кім-н.
  4. каго-што або з дадан. сказам. Прыйсці да высновы, палічыць, прызнаць, склаўшы думку пра каго-, што-н.

    • З., што таварыш праў.
    • З. неабходным паведаміць аб прыездзе.
    • Урач знайшоў яго здаровым.
  5. прош. час, знайшоў (незак. цяпер. знаходзіць) з займ. ва ўскосн. скл. або з прысл. і з інф. Ужыв. пры іранічных адносінах да каго-, чаго-н. (разм.).

    • Знайшоў чаму радавацца (няма чаму радавацца).
    • Знайшлі з-за чаго сварыцца (няма з-за чаго сварыцца).
    • Знайшоў дурня (выражэнне нязгоды з кім-, чым-н., адмаўлення ад чаго-н.).

◊

  • Знайсці сабе смерць (магілу) дзе (высок.) — памерці, загінуць дзе-н.

  • Знайсці сябе — зразумець сваё прызванне, прызначэнне, правільна вызначыць свае інтарэсы, схільнасці.

|| незак. знаходзіць, ✂.

|| наз. знаходжанне, ✂.

знайсціся, ✂; зак.

  1. Выявіцца, адшукацца.

    • Пража знайшлася.
    • Ахвотнікаў ехаць не знайшлося.
  2. Не разгубіўшыся, выйсці з цяжкага становішча.

    • Не знайшоўся адразу, што адказаць.

|| незак. знаходзіцца, ✂.