знайсці, ; зак.

  1. Заўважыўшы, узяць; выявіць у выніку пошукаў, назіранняў, роздумаў і пад.

    • З. грыб.
    • З. грошы на дарозе.
    • З. згубленую рэч.
    • З. выхад з цяжкага становішча.
    • З. новы спосаб рашэння задачы.
    • З. апраўданне чаму-н.
  2. Заспець, убачыць, выявіць дзе-н. ці ў якім-н. стане.

    • Не з. дома сябра.
    • З. каго-н. ляжачым хворым.
  3. каго-што ў кім-чым. Зазнаць, сустрэць што-н. з боку каго-, чаго-н.

    • З. ў чым-н. суцяшэнне.
    • Я не знайшоў у гэтым нічога асаблівага.
    • З. добрага дарадчыка ў кім-н.
  4. каго-што або з дадан. сказам. Прыйсці да высновы, палічыць, прызнаць, склаўшы думку пра каго-, што-н.

    • 3., што таварыш праў.
    • З. неабходным паведаміць аб прыездзе.
    • Урач знайшоў яго здаровым.
  5. прош. час, знайшоў (незак. цяпер. знаходзіць) з займ. ва ўскосн. скл. або з прысл. і з інф. Ужыв. пры іранічных адносінах да каго-, чаго-н. (разм.).

    • Знайшоў чаму радавацца (няма чаму радавацца).
    • Знайшлі з-за чаго сварыцца (няма з-за чаго сварыцца).
    • Знайшоў дурня (выражэнне нязгоды з кім-, чым-н., адмаўлення ад чаго-н.).

  • Знайсці сабе смерць (магілу) дзе (высок.) — памерці, загінуць дзе-н.

  • Знайсці сябе — зразумець сваё прызванне, прызначэнне, правільна вызначыць свае інтарэсы, схільнасці.

|| незак. знаходзіць, .

|| наз. знаходжанне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)