Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

з’едлівы, .

Злосна-насмешлівы, ядавіты, які імкнецца дапячы.

  • З. крытык.
  • З. тон.

|| наз. з’едлівасць, .

з’езд1, , м.

  1. гл. з’ехацца.

  2. Сход прадстаўнікоў якіх-н. вялікіх арганізацый, груп насельніцтва і пад.

    • З. славістаў.

|| прым. з’ездаўскі, .

з’езд2, , м.

Месца, па якім з’язджаюць, спуск.

  • Стромкі з.

з’ездзіць, ; зак.

  1. Паехаць куды-н. і, пабыўшы, вярнуцца назад.

    • З. у горад.
    • З. па дровы.
  2. Зрабіць непрыгодным ад частай язды або стаптаць, папсаваць частай яздой.

    • Калёсы зусім з’ездзілі.
    • З. пожню.

|| незак. з’езджваць, .

з’ехацца, ; зак.

  1. Едучы, сустрэцца, сутыкнуцца.

    • З. на ростанях.
  2. Сабрацца ў адно месца, прыехаўшы з розных месц (пра многіх).

    • На вяселле з’ехалася ўся радня.

|| незак. з’язджацца, .

|| наз. з’езд, .

з’ехаць, ; зак.

  1. Едучы, спусціцца з чаго-н.

    • З. з гары на санках.
  2. Едучы, павярнуць у бок.

    • З. з дарогі.
  3. Пакінуць якое-н. жыллё, перасяліўшыся (разм.).

    • З. з кватэры.
  4. перан. Ссунуцца з месца, спаўзці; асунуцца ўніз (разм.).

    • Шапка з’ехала на патыліцу.
    • У непрытомнасці жанчына з’ехала на зямлю.

  • З’ехаць з глузду (разм.) — страціць розум, звар’яцець.

|| незак. з’язджаць, .

з’ява, , ж.

  1. Тое, у чым выяўляецца сутнасць, а таксама наогул усякае праяўленне чаго-н., падзея, выпадак.

    • Фізічная з.
    • Прыродныя з’явы.
    • Новыя з’явы ў грамадскім жыцці.
  2. У п’есе: частка акта або дзеі, у якой склад дзеючых асоб не мяняецца.

з’явіцца, ; зак.

  1. Прыйсці куды-н. па выкліку, па якой-н. афіцыйнай неабходнасці.

    • З. ў час.
    • З. ў суд.
  2. Прыйсці, прыбыць.

    • Дадому сын з’явіўся позна вечарам.
  3. Узнікнуць, паказацца перад вачамі, паявіцца.

    • На небе з’явіліся першыя зоркі.
  4. Узнікнуць, пачаць існаваць.

    • З’явілася новая думка.
  5. Стаць, зрабіцца чым-н.

    • Прастуда з’явілася прычынай хваробы.

  • З’явіцца на свет — нарадзіцца.

|| незак. з’яўляцца, .

|| наз. з’яўленне, .

з’ядаць, ; незак.

Тое, што і есці (у 1 і 3 знач.).

  • Хутка з. абед.
  • З. многа хлеба.

з’яднаны, .

Дружны, аднадушны, згуртаваны.

  • З. калектыў.

|| наз. з’яднанасць, .