Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

з’ява, ✂, ж.

  1. Тое, у чым выяўляецца сутнасць, а таксама наогул усякае праяўленне чаго-н., падзея, выпадак.

    • Фізічная з.
    • Прыродныя з’явы.
    • Новыя з’явы ў грамадскім жыцці.
  2. У п’есе: частка акта або дзеі, у якой склад дзеючых асоб не мяняецца.

з’явіцца, ✂; зак.

  1. Прыйсці куды-н. па выкліку, па якой-н. афіцыйнай неабходнасці.

    • З. ў час.
    • З. ў суд.
  2. Прыйсці, прыбыць.

    • Дадому сын з’явіўся позна вечарам.
  3. Узнікнуць, паказацца перад вачамі, паявіцца.

    • На небе з’явіліся першыя зоркі.
  4. Узнікнуць, пачаць існаваць.

    • З’явілася новая думка.
  5. Стаць, зрабіцца чым-н.

    • Прастуда з’явілася прычынай хваробы.

◊

  • З’явіцца на свет — нарадзіцца.

|| незак. з’яўляцца, ✂.

|| наз. з’яўленне, ✂.

з’ядаць, ✂; незак.

Тое, што і есці (у 1 і 3 знач.).

  • Хутка з. абед.
  • З. многа хлеба.

з’яднаны, ✂.

Дружны, аднадушны, згуртаваны.

  • З. калектыў.

|| наз. з’яднанасць, ✂.

з’яднацца, ✂; зак.

Згуртавацца, дасягнуўшы адзінства думак і дзеянняў.

  • З. супраць агульнага ворага.

|| незак. з’ядноўвацца, ✂.

|| наз. з’яднанне, ✂.

з’яднаць, ✂; зак.

Згуртаваць, дасягнуўшы адзінства думак і дзеянняў.

  • З. народныя масы.

|| незак. з’ядноўваць, ✂.

|| наз. з’яднанне, ✂.