здабыць, ​; зак.

  1. Дастаць, набыць.

    • З. цяслярны інструмент.
    • З. каштоўныя звесткі.
  2. Дастаць з нетраў зямлі.

    • З. каменны вугаль.
    • З. нафту.
  3. перан. Дабіцца чаго-н. шляхам барацьбы, настойлівасці, працы і пад.

    • З. славу.
    • З. перамогу ў баях.
    • Здабыць корань — у матэматыцы: выканаць дзеянне, адваротнае ўзвядзенню ў ступень.
    • З. корань з ліку.

|| незак. здабываць, ✂.

|| наз. здабыча, ✂.

  • Адправіцца на здабычу (на паляванне, на промысел).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)