Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зыход, ✂, м.

Завяршэнне, канец; вынік чаго-н.

  • Ноч была на зыходзе.
  • На зыходзе жыцця.
  • З. спаборніцтва.

зыходзіць, ✂; незак.

Грунтавацца на чым-н.

  • З. з жыццёвых фактаў.

зыходны, ✂.

Такі, з якога пачынаецца што-н., пачатковы.

  • Зыходная пазіцыя.
  • Зыходны пункт гледжання.