Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зжаваць, ✂; зак.

  1. Пажаваўшы, з’есці.

  2. Сапсаваць жаваннем.

    • Цяля зжавала кашулю.

|| незак. зжоўваць, ✂.

зжаліцца, ✂; зак.

Праявіўшы, адчуўшы жаласць, зрабіць што-н. патрэбнае, прыемнае для каго-, чаго-н., злітавацца.

  • З. над небаракам.

зжаўцелы, ✂.

Які зжаўцеў, стаў жоўтым.

  • Зжаўцелыя старыя здымкі.

зжахнуцца, ✂; зак. (разм.).

Раптоўна і моцна спужацца.