Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

збрахаць, ; зак. (разм.).

Схлусіць.

збрахнуць, ; зак. і аднакр. (разм.).

Тое, што і збрахаць.

збраяносец, , м.

У сярэднія вякі: малады воін, які насіў зброю рыцара.

зброд, , м., зб. (пагард.).

Людзі, якія належаць да разбэшчаных, злачынных, антыграмадскіх элементаў.

  • Усякі з.
  • Фашысцкі з.

збродлівы, (разм.).

Шкадлівы, памаўзлівы.

  • Збродлівай кошцы хвост уцінаюць.

збродны, (разм.).

Выпадкова сабраны; разнародны, разнамасны.

  • Збродная кампанія.

збройнік, , м.

Спецыяліст па вырабу зброі.

зброснелы, .

Заплеснелы (пра вадкасць).

  • Зброснелая вада.

зброснець, ; зак.

Заплеснець (пра вадкасць).

  • Вада ў сажалцы зброснела.

зброя, , ж.

Усякі сродак, прыстасаванне, тэхнічна прыгоднае для нападу ці абароны, а таксама сукупнасць такіх сродкаў.

  • Агнястрэльная з.
  • Халодная з. (шабля, кінжал, нож і пад.).
  • Стралковая з. (ружжо, рэвальвер і пад.).
  • Артылерыйская з. (гармата, гаўбіца і пад.).
  • Ядзерная з.
  • Абараняцца са зброяй у руках.
  • Вучэнне класікаў аб грамадстве — вялікая ідэйная зброя (перан.).

  • Скласці зброю (перан. здацца; высок.).
  • Узняць зброю (пачаць вайну або паўстаць са зброяй у руках; высок.).
  • Бразгаць зброяй (пагражаць вайной; кніжн.).

|| прым. зброевы, і збройны, .

  • Зброевая (збройная) майстэрня.