Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зблізіцца, ✂; зак.

  1. Наблізіцца адзін да аднаго.

    • Машыны зблізіліся.
  2. Уступіць у блізкія, сяброўскія адносіны.

    • Новыя суседзі з намі хутка зблізіліся.

|| незак. збліжацца, ✂.

|| наз. збліжэнне, ✂.

зблізіць, ✂; зак.

  1. Наблізіць аднаго да другога.

    • З. канцы дроту.
  2. Прымусіць уступіць у блізкія, сяброўскія адносіны.

    • Агульныя інтарэсы іх зблізілі.

|| незак. збліжаць, ✂.

|| наз. збліжэнне, ✂.

зблізку, прысл.

З блізкай адлегласці.

  • Разглядзець каго-, што-н. з.

збляднелы, ✂.

Які стаў бледным.

  • З. твар.

збляднець, ✂; зак.

Стаць бледным.

|| незак. бляднець, ✂.

збляклы, ✂.

Які страціў яркасць афарбоўкі або свежасць.

  • Збляклыя фарбы.
  • Збляклыя кветкі.

зблякнуць, ✂; зак.

  1. Страціць яркасць, афарбоўку.

    • Ружовыя фарбы збляклі.
  2. Завянуць, страціць свежасць.

    • Трава зблякла.