зуб, ​, м.

  1. мн. зубы і зубы, зубоў. Касцявое ўтварэнне, орган у роце для адкусвання і разжоўвання ежы.

    • Кутнія зубы.
    • Малочныя зубы (у дзяцей).
    • Узброены да зубоў (перан. вельмі добра ўзброены).
    • З. на з. не пападае (пра дрыжыкі ад моцнага холаду, страху).
    • З. за з. (перан. адплачваючы за зло той жа меркай; разм.).
    • Зубы на паліцу палажыць (перан. абмежаваць сябе ў самым неабходным з-за адсутнасці сродкаў; разм.).
    • Зуб або зубы вастрыць на каго-н. (перан. злавацца, імкнуцца нашкодзіць; разм.).
    • Праз зубы гаварыць (ледзь раскрываючы рот, неахвотна).
    • Не па зубах (перан. не пад сілу, не па здольнасцях).
  2. мн. зубы, -оў. Зубцы (гл. зубец у 1 знач.).

    • Ні ў зуб нагой (разм.) — зусім нічога (не ведаць, не разумець і пад.).
    • Мець зуб на каго (разм.) — адчуваць тайную злобу, нездаволенасць у адносінах да каго-н.

|| памянш. зубок, ✂.

  • На зубок трапіць каму (разм.) — стаць прадметам насмешак, плётак, крытыкі.
  • На зубок (вывучыць, выведаць) (разм.) — дакладна, дасканала.

|| прым. зубны, ✂ і зубавы, ✂.

  • Зубны боль.
  • Зубны ўрач.
  • Зубны парашок (для чысткі зубоў).
  • Зубны зычны (які вымаўляецца пры ўдзеле зубоў; спец.).
  • Зубавая барана.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)