Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

засаб, прысл. (разм.).

Запар, адзін за другім.

  • Прыходзіў сюды тры разы з.

засада, ✂, ж.

  1. Скрытае размяшчэнне каго-, чаго-н. з мэтай нечаканага нападу на праціўніка.

    • Танк у засадзе.
    • Ляжаць у. засадзе.
  2. Атрад войск, так размешчаны.

    • Моцная з.

|| прым. засадны, ✂.

засадзіць, ✂; зак.

  1. Заняць якую-н. плошчу пад пасадку раслін.

    • З. участак бульбай.
  2. Пасадзіць куды-н. прымусова; зняволіць (разм.).

    • З. льва ў клетку.
    • З. у турму.
  3. каго (што) за што. Прымусіць працягла займацца чым-н. (разм.).

    • З. за ўрокі.
    • З. за работу.
  4. Глыбока ўваткнуць (разм.).

    • З. тапор у калодку.

|| незак. засаджваць, ✂.

засакатаць, ✂; зак.

  1. Пачаць сакатаць.

    • Куры засакаталі.
  2. перан. Гучна несупынна пачаць гаварыць.

  3. перан. Пра што-н., што раўнамерна стукае, гучыць сокатам (разм.).

    • Дзесьці недалёка засакатаў кулямёт.

засакрэціць, ✂; зак.

  1. Зрабіць сакрэтным, недаступным для агульнага карыстання, азнаямлення і пад.

    • З. вынаходства.
  2. Дапусціць да сакрэтнай работы.

    • З. супрацоўніка.

|| незак. засакрэчваць, ✂.

засаленне, ✂, н. (спец.).

Павышаная колькасць мінеральных солей у глебе, якія перашкаджаюць земляробству.

  • Барацьба з засаленнем глебы.

засаліць, ✂; зак.

Запэцкаць чым-н. тлустым, зашмальцаваць.

  • З. фартух.

|| звар. засаліцца, ✂.

засапці, ✂; зак. (разм.).

Пачаць сапці.

  • Засоп носам.

засапціся, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і запыхацца.

  • З. ад хуткага бегу.

засарамаціць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і засароміць.

  • Яго нічым не засарамаціш.