Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

занава, прысл.

Тое, што і нанава.

занадта, прысл.

Залішне, празмерна, звыш якой-н. мяжы.

  • Нешта ты стаў з. смелым.
  • З. знізіць патрабаванні.

занальны, ✂.

  1. гл. зона.

  2. Размешчаны ў якой-н. зоне, мясцовасці або ўласцівы ёй.

    • Занальная флора.

занаравіцца, ✂; зак.

Занатурыцца, уперціся.

  • Конь занаравіўся, не хоча ісці ўброд.

занасіцца, ✂; зак.

Забрудзіцца ад доўгага нашэння.

|| незак. заношвацца, ✂.

занасіць, ✂; зак.

Забрудзіць ад доўгай носкі.

  • З. сарочку.

|| незак. заношваць, ✂.

занатаваць, ✂; зак.

Запісаць што-н. для памяці або адзначыць у памяці.

  • З. пачутае ў запісной кніжцы.

|| незак. занатоўваць, ✂.

занатурыцца, ✂; зак.

Заўпарціцца, уперціся, праявіць свой нораў.

заначаваць, ✂; зак.

Астацца начаваць дзе-н.

  • З. у знаёмых.

зандзіраваць, ✂; незак.

  1. Даследаваць зондам (у 1 знач. і спец.).

  2. перан. Папярэдне высвятляць што-н. у каго-н. (кніжн.).

◊

  • Зандзіраваць глебу (кніжн.) — тое, што і зандзіраваць (у 2 знач.).

|| зак. пазандзіраваць, ✂.

|| наз. зандзіраванне, ✂ і зандаж, ✂.

  • Зандзіраванне раны.
  • Зандаж глебы.
  • Зандаж печані.