Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зала, ✂, ж.

  1. Вялікае памяшканне для публічных сходаў, для заняткаў чым-н. і інш. мэт.

    • Глядзельная з.
    • Актавая з.
    • Чытальная з.
    • Спартыўная з.
  2. Прасторны парадны пакой для прыёму гасцей.

|| прым. зальны, ✂.

залагодзіць, ✂; зак.

Тое, што і задобрыць.

|| незак. залагоджваць, ✂.

заладзіць​1, ✂; зак.

Забіўшы, зараўнаваўшы, закрыць наглуха.

  • З. дзірку ў плоце.

|| незак. заладжваць, ✂.

|| наз. заладжванне, ✂.

заладзіць​2, ✂; зак. (разм.).

  1. Паўтараючыся, гаварыць адно і тое ж.

    • Заладзіў і вярзе адно і тое ж.
  2. Пачацца і ісці ўвесь час.

    • Заладзіў дождж і ўпынку яму няма.

залажыцца, ✂; зак.

  1. Пайсці ў заклад на што-н.

    • Хлопцы залажыліся, пабачым, хто выйграе.
  2. Дружна ўзяцца за работу.

    • Мы як залажыліся, дык да вечара і зрабілі.

залажыць, ✂; зак.

Тое, што і закласці.

|| незак. закладаць, ✂ і закладваць, ✂.

|| наз. закладанне, ✂, закладванне, ✂ і закладка, ✂.

заламаць, ✂; зак.

  1. Сагнуўшы, надламаць.

    • З. галінку на дрэве.
  2. Сагнуўшы, адкінуць уверх або назад.

    • З. рукі.
  3. Запрасіць надта дорага (разм.).

    • З. страшэнную цану.

◊

  • Асінку заламаць (разм.) — даць зарок не рабіць што-н.

  • Заламаць шапку (разм.) — надзець набакір або ссунуць на патыліцу.

|| незак. заломліваць, ✂.

залапатаць, ✂; зак.

Пачаць вельмі хутка, неразборліва гаварыць.

  • Прахожы спыніўся і штосьці залапатаў.

залапаць, ✂; незак. (разм.).

Часта чапаючы, лапаючы, забрудзіць.

  • З. фіранку.

|| незак. залапваць, ✂.

залата...

Першая частка складаных слоў, якая ўжыв. замест «золата...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. залатагрывы, залатаносны, залатаверхі.