Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зажадацца, ; безас.; зак.

Узнікнуць, з’явіцца ў каго-н. (пра жаданне), захацецца.

  • Зажадалася кабыле воцату (разм. асудж.) — захацелася невядома чаго.

зажадаць, ; зак.

Праявіць ахвоту, жаданне, захацець.

  • З. ісці па грыбы.

зажаўцець, ; зак.

Пачаць жаўцець (у 2 знач.).

  • Зажаўцелі пясчаныя гурбы.

зажурчаць, ; зак.

Пачаць журчаць.

  • Зажурчаў ручай.

зажурыцца, ; зак. (разм.).

Засумавацца, замаркоціцца; пачаць журыцца.

  • Зажурыўся хлопец па доме.

зажыва, прысл.

У жывым стане, пры жыцці.

  • З. пахаваны.

зажывіць, ; зак.

Залячыць, даць зажыць (ране).

|| незак. зажыўляць, .

зажынкі, .

Пачатак жніва і яго святкаванне.

  • Спраўляць з.

|| прым. зажынкавы, .

зажыцца, ; зак. (разм.).

  1. Пражыць даўжэй звычайнага, меркаванага.

    • З. на дачы.
    • З. на белым свеце.
  2. Пачаць жыць заможна, абжыцца.

|| незак. зажывацца, .

зажыць1, ; зак.

Зарубцавацца, загаіцца (пра рану, драпіну).

  • Рана зажыла.

|| незак. зажываць, .