Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

заедзь, , ж., зб.

Крылатыя насякомыя, якія смокчуць кроў з жывёлы (авадні, сляпні, мошкі і пад.).

заезд, , м.

  1. гл. заехаць.

  2. Адзін з тураў спаборніцтва ў скачках, бегу, гонках.

    • Паўфінальны з.
  3. Прыезд у пэўны тэрмін групы адпачываючых у санаторый, дом адпачынку.

    • Сёння ў доме адпачынку з.

|| прым. заезны, .

заездам, прысл. (разм.).

Тое, што і праездам.

заезджаны, (разм.).

  1. Стомлены, змучаны.

    • З. конь.
  2. Даўно вядомы ўсім, збіты.

    • Заезджаная тэма.
    • З. жарт.

заезджы, .

Які заехаў куды-н. мімаходам, ненадоўга.

  • Заезджыя акцёры.

заездзіць1, ; зак.

  1. Знясіліць яздой, работай без адпачынку.

    • З. каня.
  2. перан. Змучыць непасільнай работай (разм.).

заездзіць2, ; зак.

Пачаць ездзіць.

  • Трамваі заездзілі.

заезны, .

  1. гл. заезд.

  2. Заезны двор (дом) (уст.) — карчма з месцамі для начлегу і дваром для коней.

заекатаць, ; зак. (разм.).

Пачаць екатаць.

  • З. ад болю.

заесці, ; зак.

  1. Тое, што і загрызці.

    • Воўк заеў каня.
    • Нуда заела (перан. замучыла).
    • Заелі вы мяне (перан. замучылі) сваімі прыдзіркамі ды папрокамі.
  2. што чым. З’есці што-н., каб заглушыць непрыемны смак.

    • З. лякарства цукеркай.
  3. што. Зашчаміць, перашкодзіўшы руху (разм.).

    • У кулямёце нешта заела.

|| незак. заядаць, .