Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

заігрываць, ✂; незак.

  1. гл. зайграць .

  2. Жартаўліва какетнічаць, заляцацца да каго-н. (разм.).

    • З. з дзяўчатамі.
  3. перан., з кім. Паддобрывацца да каго-н., каб выклікаць да сябе прыхільнасць (разм.).

    • Дыктатар заігрывае з народам.

заіка, ✂, м.; ✂, ж..

Той, хто заікаецца (у 1 знач.).

заіканне, ✂, н.

  1. гл. заікацца.

  2. Загана ў маўленні — паўтарэнне адных і тых жа гукаў, складоў з-за сутаргавых скарачэнняў мышцаў гартані.

заікацца, ✂; незак.

  1. Гаварыць з цяжкасцямі, мімаволі паўтараць адны і тыя ж гукі, склады.

  2. перан., пра каго-што, аб кім-чым і са злуч. уступальны. «што». Упамінаць мімаходзь, асцярожна, намёкамі (разм.).

    • Яна пра доўг і не заікаецца.

|| зак. заікнуцца, ✂.

|| наз. заіканне, ✂.

заімка, ✂, ж.

У мінулым: зямельны ўчастак, заняты па праву першага валодання, звычайна ўдалечыні ад іншых ворных зямель; цяпер на Урале і ў Сібіры — назва некаторых невялікіх аддаленых пасяленняў (земляробчых, паляўнічых, рыбалавецкіх).

заінелы, ✂.

Пакрыты інеем.

  • Заінелыя дрэвы.