Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зара, , ж.

  1. Яркая афарбоўка гарызонта перад усходам і пасля заходу сонца.

    • Вячэрняя з.
    • Ад зары да зары (увесь дзень або ўсю ноч).
    • Ні свет ні з. (надта рана).
  2. перан. Пачатак, зараджэнне чаго-н. радаснага.

    • На зары цывілізацыі.
    • З. свабоды.
  3. Ранішні або вячэрні ваенны сігнал.

    • Іграць зару.
  4. звычайна мн. Зорка.

    • Ужо ў небе зазіхацелі зоры.

|| прым. заравы, .

зарабіць, ; зак.

  1. Набыць работай, атрымаць за работу.

    • З. семсот тысяч рублёў.
    • З. права на адпачынак.
  2. Атрымаць у выніку чаго-н. (разм. іран.).

    • З. па карку.
    • З. вымову.
  3. Закласці, замураваць.

    • З. адтуліну.

  • Зарабіць як Заблоцкі на мыле (разм. жарт.) — пагарэць на якой-н. справе.

|| незак. зарабляць, .

заработак, , м.

  1. Плата за работу.

    • Месячны з.
    • Вялікі з.
  2. мн. Праца па найму, звычайна часовая, па-за месцам пастаяннага жыхарства.

    • Ездзіць у заработкі.

заработны, :

  • заработная плата — плата за работу.

зарава, , н.

Водбліск пажару або заходу сонца на небе.

  • Багровае з.

зарад, , м.

  1. Выбуховае рэчыва, якое змяшчаецца ў пэўнай колькасці ў снарадзе, патроне.

  2. Колькасць электрычнасці ў якім-н. целе.

    • Дадатны з.
    • З. энергіі (перан.).

|| прым. зарадны, .

  • Зарадная скрынка (павозка для снарадаў).

зарадзіцца1, ; зак.

Узяць пачатак, узнікнуць.

  • Зарадзілася задумка напісаць раман.

|| незак. зараджацца, .

зарадзіцца2, ; зак.

  1. Стаць зараджаным.

  2. перан. Набыць некаторы запас энергіі, падбадзёрыць сябе чым-н.

    • З. бадзёрасцю.

|| незак. зараджацца, .

|| наз. зарадка, .

зарадзіць1, ; зак. (разм.).

Выклікаць, парадзіць (якія-н. пачуцці, думкі).

  • З. надзею ў кім-н.

|| незак. зараджаць, .

зарадзіць2, ; зак.

  1. Уставіць зарад (у 1 знач.), патрон у што-н.

    • З. стрэльбу.
    • З. гармату.
  2. Увесці электрычны зарад (у 2 знач.).

    • З. электрычную батарэю.
  3. Падрыхтаваць да дзеяння, уставіўшы што-н., заправіўшы чым-н.

    • З. фотаапарат.
    • З. вогнетушыцель.

|| незак. зараджаць, .

|| наз. зараджанне, і зарадка, .