Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

закабаліць, ✂; зак.

Паставіць у залежнасць ад каго-н.

|| незак. закабальваць, ✂.

|| звар. закабаліцца, ✂.

|| незак. закабаляцца, ✂.

|| наз. закабаленне, ✂.

закаваць, ✂; зак.

  1. Надзець на каго-н. кайданы.

    • З. злачынца.
  2. перан. Замарозіць, пакрыць лёдам.

    • Мароз закаваў раку.
  3. Падбіваючы падкову, пашкодзіць нагу каню.

|| незак. закоўваць, ✂.

закавулак, ✂, м.

  1. Невялікі глухі завулак.

  2. Аддалены, глухі куток дзе-н., месца ў памяшканні, закутак.

    • Абшукаць усе закавулкі.

закавырысты, ✂ (разм.).

Замыславаты, мудрагелісты.

  • Закавырыстае пытанне.

|| наз. закавырыстасць, ✂.

закажанелы, ✂ (разм.).

Недарослы з-за дрэннага догляду, запушчанасці, зачахлы.

  • Закажанелае парася.

закажанець, ✂; зак. (разм.).

Зачахнуць, змарнець (пра жывёлу, расліны).

  • Закажанела парася.
  • Закажанелі расліны.

заказ, ✂, м.

  1. Даручэнне або просьба зрабіць, выканаць што-н.

    • Па заказу (таксама перан. па чыёй-н. просьбе, патрабаванню).
    • Паліто на з.
    • Стол заказаў.
    • Як на з. або як па заказу (пра тое, што адпавядае якому-н. патрабаванню, з’яўляецца ўзорным).
  2. Заказаная рэч.

    • Разнесці гатовыя заказы.

заказаць​1, ✂; зак.

Даручыць каму-н. што-н.

  • З. боты.
  • З. абед.

|| незак. заказваць, ✂.

заказаць​2, ✂; зак. (уст.).

Забараніць, зрабіць недаступным.

  • Усе дарогі яму заказаны.
  • Сэрцу не закажаш.
  • Дзесятаму з. (зарачыся ніколі больш не рабіць чаго-н.).

|| незак. заказваць, ✂.

заказнік, ✂, м.

Род запаведніка, дзе часова забаронена паляванне, рыбная лоўля і дзе знаходзяцца пад асобай аховай расліны і жывёлы.

  • Бабровы з.