Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

замагільны, (разм.).

Пра голас: глухі, як з магілы.

замазаць, ; зак.

  1. гл. мазаць.

  2. Пакрыць слоем фарбы, мазі.

    • З. надпіс чарнілам.
  3. Заляпіць замазкай або чым-н. мяккім, ліпкім.

    • З. дзіркі ў сценах глінай.
  4. перан. Знарок прыкрыць, замаскіраваць (разм.).

    • З. недахопы.

|| незак. замазваць, .

|| наз. замазванне, і замазка, .

замазка, , ж.

  1. гл. замазаць.

  2. Вязкае рэчыва для замазвання шчылін, трэшчын.

    • Аконная з.

|| прым. замазачны, .

замак, , м.

  1. Палац і крэпасць феадала.

    • Сярэдневяковы з.
  2. Назва некаторых палацаў, турмаў.

|| прым. замкавы, .

замала, прысл. (разм.).

Малавата, занадта мала.

замалада, прысл.

У маладым узросце.

  • Выйшла замуж з.

замалады, (разм.).

Надта малады.

  • Ён з. для такой пасады.

замалёўка, , ж.

  1. гл. замаляваць.

  2. часцей Малюнак, накід з натуры.

    • Замалёўкі з натуры.

замаліць, ; зак. (уст.).

Молячы, выпрасіць дараванне за што-н.

  • З. грахі.

|| незак. замольваць, .

замаляваць, ; зак.

  1. Зрабіць малюнак каго-, чаго-н.

    • З. з натуры.
  2. Пакрыць фарбай.

    • З. плямы.

|| незак. замалёўваць, .

|| наз. замалёўка, і замалёўванне, .