Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зайграць​1, ✂; зак.

  1. Часта іграючы на чым-н. або чым-н., зрабіць непрыгодным.

    • З. пласцінку.
  2. Часта выконваючы, зрабіць банальным.

    • Гэту п’есу зайгралі канчаткова.

зайграць​2, ✂; зак.

Пачаць іграць (у 1 і 3 знач.).

  • Зайграў аркестр.

зайздрасць, ✂, ж.

Пачуццё прыкрасці і раздражнення, выкліканае дабрабытам, поспехамі іншых.

  • Глядзець з зайздрасцю на што-н.

◊

  • На зайздрасць — так (такі), што можна пазайздросціць.

  • Лопнуць ад зайздрасці — пра бурнае праяўленне зайздрасці.

зайздроснік, ✂, м.

Зайздросны чалавек.

|| ж. зайздросніца, ✂.

|| прым. зайздросніцкі, ✂.

зайздросны, ✂.

  1. Які заўсёды зайздросціць, поўны зайздрасці, які выражае зайздрасць.

    • З. чалавек.
    • З. позірк.
  2. Здольны абудзіць зайздрасць.

    • З. лёс.
    • Зайздроснае здароўе.

|| наз. зайздроснасць, ✂.

зайздросціць, ✂; незак.

Зведваць пачуццё зайздрасці да каго-, чаго-н.

  • Зайздрошчу ўнукам сваім.

|| зак. пазайздросціць, ✂.

займальны, ✂.

Здольны займаць увагу, уяўленне, забаўны.

  • Займальная гульня.
  • З. сюжэт.

|| наз. займальнасць, ✂.

займацца, ✂; незак.

  1. гл. заняцца​1.

  2. Працаваць (пра разумовы занятак), вучыцца.

    • З. ў інстытуце.
    • З. па начах.
  3. чым. Мець што-н. прадметам сваіх заняткаў.

    • З. хіміяй.

◊

  • Займацца балачкамі (разм.) — займацца пустымі размовамі.

займеннік, ✂, м.

У граматыцы: часціна мовы, якая ўключае словы, што не абазначаюць прадметаў, іх прымет, колькасці або парадку па падліку, а толькі паказваюць на іх.

  • Асабовыя займеннікі (я, ты, ён).
  • Прыналежныя займеннікі (мой, твой, яго) і інш.

|| прым. займенны, ✂.

займішча, ✂, н.

Узбярэжная паласа, якая заліваецца ў час разліву ракі.