Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

заа...

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «зоа..», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. заалогія, заапарк, заатэхнік, зааферма, зааэкспарт.

заадно, прысл.

  1. Сумесна, у згодзе.

    • Быць, дзейнічаць з. або з. з кім-н.
  2. Адначасова з чым-н., мімаходам.

    • Захапі там з. і вядро ў хату.

заакіянскі, ✂.

Які знаходзіцца за акіянам, які прыбыў, прывезены з-за акіяна.

  • Заакіянскія краіны.
  • З. місіянер.
  • Заакіянскія тавары.

заалогія, ✂, ж.

Навука, якая вывучае жывёльны свет.

|| прым. заалагічны, ✂.

заапарк, ✂, м.

Заалагічны парк.

|| прым. заапаркаўскі, ✂.

заараць​1, ✂; зак.

Аручы, засыпаць зямлёй.

  • З. лубін.
  • З. носам зямлю (перан. упасці ніцма; разм.).

|| незак. заворваць, ✂.

заараць​2, ✂; зак. (разм.).

Пачаць араць.

|| незак. заворваць, ✂.

заарганізаваць, ✂; зак. (разм. неадабр.).

Арганізуючы, надаць справе фармальны характар, не даць праявіцца ініцыятыве.

|| наз. заарганізаванасць, ✂.

заасад, ✂, м.

Заалагічны сад.

|| прым. заасадаўскі, ✂.

заатэхнік, ✂, м.

Спецыяліст па заатэхніі.