забіць1, ; зак.

  1. Пазбавіць жыцця або змучыць пабоямі.

    • З. з ружжа.
    • Пагражаць з.
    • З. да паўсмерці.
  2. перан. Запалохаць, пазбавіць здольнасці супраціўляцца.

    • З. чалавека маральна.
  3. Зарэзаць, закалоць на бойні ці на прамысловым паляванні (спец.).

    • З. свінню на сала.
    • З. звера.
  4. Убіць глыбока, да канца, увагнаць.

    • З. цвік у сцяну.
  5. Ударамі, рэзкімі штуршкамі загнаць куды-н.

    • З. гол (загнаць мяч у вароты).
    • З. шар у лузу (на більярдзе).
  6. Закрыць наглуха, прыбіўшы дошкі і пад.

    • З. вокны дошкамі.
  7. Напоўніць да адказу чым-н. і закупорыць.

    • Пясок забіў трубу.
  8. Зак. да забіваць (у 3 знач.).

  • Забіць галаву каму чым (разм.) — абцяжарыць памяць чым-н. непатрэбным.

  • Хоць забі (разм.) — пра немагчымасць што-н. зрабіць.

|| незак. забіваць, .

|| наз. забой, .

|| прым. забойны, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)