Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

папярочнік, , м.

Памер у шырыню, дыяметр.

  • П. бервяна 40 см.

папярочны, .

Які праходзіць, размяшчаецца ўпоперак чаго-н.

  • П. зрэз.

папярхнуцца, ; зак.

Закашляцца ад пападання чаго-н. у дыхальнае горла.

  • П. дымам.

папярэджанне, , н.

  1. гл. папярэдзіць.

  2. Заўвага, якая папярэджвае пра што-н., перасцярога.

    • Улічыць п. ўрача.
    • Строгая вымова з папярэджаннем (г.зн. з папярэджаннем, што наступны раз будзе накладзена больш строгае спагнанне).

папярэдзіць, ; зак.

  1. Загадзя апавясціць, паведаміць.

    • П. аб небяспецы.
  2. Загадзя прынятымі мерамі перашкодзіць ажыццяўленню чаго-н.

    • П. злачынства.

|| незак. папярэджваць, і папераджаць, .

|| наз. папярэджанне, .

папярэдне, прысл.

Перад чым-н., раней за што-н.

  • Трэба ўсё п. разведаць.

папярэдні, .

  1. Які быў раней за што-н., знаходзіўся непасрэдна перад чым-н.

    • На папярэдняй старонцы.
  2. Які папярэднічае чаму-н., які бывае перад чым-н.

    • Папярэдняя падрыхтоўка.
    • Папярэдняе следства.
  3. Незакончаны, такі, пасля якога яшчэ будзе што-н.

    • Папярэднія вынікі.

папярэднік, , м.

Той, хто папярэднічаў каму-н. у чым-н., сваёй дзейнасцю падрыхтаваў што-н.

  • Духоўная спадчына папярэднікаў.

|| ж. папярэдніца, .

папярэднічаць, ; незак.

Адбываецца, здарацца раней за што-н., перад чым-н.

  • Як правіла, навальніцы папярэднічае вецер.

папячыцель, , м.

  1. Асоба, якая афіцыйна назначаецца для папячыцельства (у 1 знач.).

    • П. непаўналетняга.
  2. У царскай Расіі: званне кіраўніка некаторых устаноў.

    • П. вучэбнай акругі.

|| ж. папячыцельніца, .

|| прым. папячыцельскі, .