папярэдні, .

  1. Які быў раней за што-н., знаходзіўся непасрэдна перад чым-н.

    • На папярэдняй старонцы.
  2. Які папярэднічае чаму-н., які бывае перад чым-н.

    • Папярэдняя падрыхтоўка.
    • Папярэдняе следства.
  3. Незакончаны, такі, пасля якога яшчэ будзе што-н.

    • Папярэднія вынікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)