бел. гравёры канца 17 — пач. 18 ст., верагодна, браты. Як мяркуюць, вучыліся ў гравёраў Кіліянаў у г. Аўгсбург (Германія). Працавалі ў тэхніках афорта і разцовай гравюры. З творчасцю Т. звязаны значныя дасягненні мастацтва барока ў бел. гравюры.
Аляксандр (Антоній; ? г.п. Глуск Магілёўскай вобл. — каля 1730). Творы адметныя цэласнасцю кампазіцыі, шчыльнасцю і дасканаласцю штрыхоўкі, багатай танальнасцю, глыбінёй псіхал. характарыстыкі партрэтаў. У ранні перыяд дзейнасці (у Глуску) стварыў цыкл з 40 афортаў да аўсбургскага выдання кн. «Ружоўнік...» (1672). У шэрагу гравюр паказаў побыт сялян і навакольную прыроду (асабліва ў 12 гравюрах «Поры года»). У 1680-я г. працаваў у Вільні, дзе выканаў партрэты мінскага харунжага К.Клакоцкага, караля Рэчы Паспалітай Яна III Сабескага. Потым пераехаў у Кіеў, прыняў манаства і імя Антоній. Аўтар эстампаў «Радаслоўнае дрэва А.Палубінскага» (1675), партрэтаў М.Слупскага (1677), М.Паца (1686), І.Перахрэста (1689), В.Галіцына (1691). Лявонцій (1650? — 1710?). Творы адметныя жыццёвасцю вобразаў, цэласнасцю кампазіцыі, дакладнасцю малюнка, разнастайнасцю штрыхоўкі. Ранні перыяд творчасці звязаны з Беларуссю і Літвой: «Апосталы Пётр і Павел з цудадзейным абразом Жыровіцкай Багародзіцы», партрэты К.С.Радзівіла, ашмянскага прыстольніка Г.Зямлі, смаленскага епіскапа Б.Корвін-Гансеўскага (канец 1690-х г.), гербы віленскага епіскапа К.Бржастоўскага (1682), Агінскіх (1686) і інш., афармленне «Служэбніка» (1695); у творах шырока выкарыстаны барочныя сімвалы і алегорыі. У 1680-я г. пераехаў на Украіну. У 1688 запрошаны ў Маскву, дзе выканаў партрэт рус. царэўны Соф’і. Значныя творы гэтага перыяду: гравюры да кнігі «Пацярык Пячэрскі» (1702), «Псалтыр» і «Евангелле» (абодва 1703).
Літ.:
Степовик Д. Олександр Тарасевич. Київ, 1975;
Яго ж. Леонтій Тарасевич и українське мистецтво барокко. Київ, 1986.
В.Ф.Шматаў.
Да арт.Тарасевічы. А.Тарасевіч. Тытул «Ружоўніка...». 1672.Да арт.Тарасевічы. Л.Тарасевіч. Партрэт ашмянскага прыстольніка Г.Зямлі. Канец 17 ст.
ТАРА́СЕНКА Васіль Радзівонавіч (7.11.1899, г. Пётркаў-Трыбунальскі Лодзінскага ваяв., Польшча — 7.12.1972),
бел. археолаг. Канд.гіст.н. (1947). Скончыў Маскоўскі археал.ін-т (1922), Смаленскі ун-т (1926). У 1929—41 навук. супрацоўнік Магілёўскага гіст. музея, выкладчык Магілёўскага пед. ін-та. З 1944 навук. супрацоўнік, у 1963—66 заг. сектара археалогіі Ін-та гісторыі АНБССР, выкладчык БДУ і Мінскага пед. ін-та. Даследаваў помнікі каменнага і жал. вякоў на тэр. Смаленскай і Магілёўскай абл. Першы пачаў вывучаць стараж. Мінск, дзе адкрыў драўляную гар. забудову, вулічныя маставыя з бярвён 11—13 ст., фундамент храма 12 ст. Выявіў шмат розных вырабаў гар. рамеснікаў, у т. л. залаты бранзалет са змяінымі галовамі. Вёў раскопкі ў Полацку, Ваўкавыску. Адзін з аўтараў кніг «Гісторыя Мінска» (1967), «Гісторыя Беларускай ССР» (т. 1, 1972), «Нарысы па археалогіі Беларусі» (ч. 2, 1972) і інш.
ТАРАСЕ́НКА Кірыла Сідаравіч (н. 15.6.1913, с. Талдысай Хобдынскага р-на Акцюбінскай вобл., Казахстан),
бел. скрыпічны майстар. З 1948 працаваў на мінскіх аўта- і падшыпнікавым заводах. Сярод вырабаў: скрыпкі і альты (у т. л. скрыпкі з нетрадыц. парод дрэва), смычкі (стварыў уласную тэхналогію вырабу якасных смычкоў шляхам камбінавання розных мясц. парод дрэва). Вынаходнік спосабу прыгатавання бурштынавага лаку для пакрыцця інструментаў.
ТАРАСЕ́НКА Мікалай Уладзіміравіч (н. 7.11.1952, в. Благаўка Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (2000). Скончыў Гомельскі ун-т (1975). З 1975 у Ін-це фізікі, з 1992 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па лазернай спектраскапіі, фізіцы і хіміі плазмы. Распрацаваў фіз. асновы лазерна-флюарэсцэнтнай спектраскапіі для дыягностыкі плазмы і ўстанавіў асн. заканамернасці і асаблівасці фіз. і хім. працэсаў для розных тыпаў плазмы.
Тв.:
Лазерная абсорбционная и флуоресцентная диагностика плазмы (разам з В.С.Бураковым, С.М.Райковым) // Журн прикладной спектроскопии. 1997. Т. 64. №3;
Plasma chemistry in laser ablation processes (разам з В.С.Бураковым, Н.А.Сапасценка) // Spectrochimica Acta. 2001. Part B. Vol. 56. № 6.
вёска ў Запольскім c/c Віцебскага р-на, на правым беразе р. Усвяча. Цэнтр калгаса. За 46 км на ПнУ ад Віцебска. 204 ж., 64 двары (2002). Пач. школа, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Абеліск у гонар 1-й Бел.партыз. брыгады, якая дзейнічала ў наваколлі вёскі.
бел. актрыса, настаўніца. Скончыла Мінскае гар. вучылішча (1916). З 1917 актрыса Першага т-вабел. драмы і камедыі, Беларускага савецкага тэатра; актыўна ўдзельнічала ў рабоце клуба бел.маст. інтэлігенцыі «Беларуская хатка». У 1920—56 настаўнічала. Як актрыса сфарміравалася пад уплывам Ф.Ждановіча. Вызначалася пераважна ў бел.нац. рэпертуары, дзе стварыла каларытныя нар. характары: Агата і Марыля («Паўлінка» і «Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Ганна («Модны шляхцюк» К.Каганца), Ульяна («Хам» паводле Э.Ажэшкі), Дарота і Мар’я («Бязвінная кроў» і «Пісаравы імяніны» У.Галубка) і інш.
ТАРА́СІК Уладзімір Пятровіч (н. 1.9.1936, в. Дзешчанка Уздзенскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне праектавання аўтамаб. транспарту. Д-ртэхн.н. (1984), праф. (1986). Засл. вынаходнік Беларусі (1998). Скончыў Бел.ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1960). З 1971 у Магілёўскім тэхн. ун-це (з 1984 заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі руху аўтамабіля, праектаванні гідрамех. перадач. Распрацаваў матэм. мадэлі колавых і гусенічных самаходных машын; метадалогію сінтэзу алгарытмаў адаптыўных інтэлектуальных сістэм кіравання энергет. рэжымамі аўтатрансп. сродкаў. Адзін з распрацоўшчыкаў велікагрузнага аўтасамазвала БелАЗ-540.
Тв.:
Проектирование колесных тягово-транспортных машин. Мн., 1984;
Математическое моделирование технических систем. Мн., 1997.
ТАРА́́СІКАЎ Мікалай Лукіч (16.12.1908, г. Краснаярск, Расія — 11.7.1965),
бел. жывапісец, графік. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1930), Адэскі маст.ін-т (1935). Ствараў сюжэтна-тэматычныя карціны, партрэты, нацюрморты, пейзажы, плакаты, экслібрысы і інш. Сярод жывапісных работ: «Рыбакі Адэсы» (1935), «Паравознае дэпо» (1938), «Камсамолка», «Інтэр’ер», «Партрэт акадэміка М.М.Нікольскага» (усе 1940), «Кветкі» (1941), «Партрэт кампазітара М.Ала дава» (1946), «Элеватар у Мінску» (1955), «Народны ўмелец» (1956), «Мужчынскі партрэт» (1957), «Каля каўша» (1958), «Будаўніца» (1960), «Сяргей Ясенін» (1964), «Нацюрморт з півонямі, макамі і рамонкамі» (1965). Эцюдныя па манеры творы Т. вылучаюцца яснасцю кампазіцыйнага мыслення, свежасцю і выразнасцю каларыту, паэтызацыяй маст. вобразаў. Напісаў шэраг артыкулаў пра бел.выяўл. мастацтва.
Літ.:
Мікола Тарасікаў: Успаміны аб жыцці і творчасці мастака. Мн., 1977.
ТАРАСЮ́К Іван Паўлавіч (22.6.1902, Ерэван — 23.9.1939),
удзельнік рэв. руху ў Зах. Беларусі. Скончыў ваен.-паліт. курсы (1928), Ленінградскі камуніст.ун-т (1931). У грамадз. вайну ў атрадзе ЧОН. За рэв. дзейнасць і стварэнне ячэек КПЗБ у 1923 арыштаваны польскімі ўладамі. З-пад арышту ўцёк у СССР. Быў на парт. рабоце ў г. Чыта (Расія). З пач. 1932 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі: сакратар Віленскага, Брэсцкага акр. к-таў КПЗБ. У 1932—36 зняволены ў турму. У вер. 1939 стварыў і ўзначаліў т.зв. лятучы атрад, які памагаў Чырв. Арміі вызваляць Зах. Беларусь. Загінуў у баі ў г. Драгічын Брэсцкай вобл.
ТАРАСЮ́К Любоў Канстанцінаўна (н. 7.12.1953, в. Пінкавічы Пінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. паэтэса, літаратуразнавец. Канд.філал.н. (1980). Скончыла БДУ (1975), з 1978 выкладае ў ім. Друкуецца з 1966. У зб. вершаў «Смага ракі» (1983) любоў да бацькоўскай зямлі, эмацыянальнасць, філас. роздум над гісторыяй і сучаснасцю, складанасць узаемаадносін чалавека з навакольным светам, асэнсаванне сувязі бел. культуры з лёсам народа. Даследуе класічную і сучасную бел. паэзію. Аўтар манаграфіі «Вернасць вытокам: Фальклорныя традыцыі ў сучаснай беларускай паэзіі» (1985).