ТАРА́СІК Уладзімір Пятровіч (н. 1.9.1936, в. Дзешчанка Уздзенскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне праектавання аўтамаб. транспарту. Д-р тэхн. н. (1984), праф. (1986). Засл. вынаходнік Беларусі (1998). Скончыў Бел. ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1960). З 1971 у Магілёўскім тэхн. ун-це (з 1984 заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі руху аўтамабіля, праектаванні гідрамех. перадач. Распрацаваў матэм. мадэлі колавых і гусенічных самаходных машын; метадалогію сінтэзу алгарытмаў адаптыўных інтэлектуальных сістэм кіравання энергет. рэжымамі аўтатрансп. сродкаў. Адзін з распрацоўшчыкаў велікагрузнага аўтасамазвала БелАЗ-540.
Тв.:
Проектирование колесных тягово-транспортных машин. Мн., 1984;
Математическое моделирование технических систем. Мн., 1997.
т. 15, с. 438
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)