дваццатая літара бел. алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай Т («тверда»), утворанай на аснове грэка-візант. устаўнай Τ. («тау»).
У старабел. графіцы ў сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў. Абазначала гукі «г», «ц’» («г’»): «трава», «путь», «тихий». Мела лічбавае значэнне «трыста». У 16 ст. акрамя рукапіснай набыла друкаваную форму.
У сучаснай бел. мове абазначае шумны глухі цвёрды пярэднеязычны зычны гук «т» («мята» — «м’ата»; «твар»), перад галоснымі «е», «ё», «і», «ю», «я», мяккім «в» і «ь» у адпаведнасці з вымаўленнем замяняецца літарай «ц» («брат — брацік», «кут — у куце», «чатыры — чацвёрты»), Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму.
востраў у Атлантычным ак., у складзе дзяржавы Трынідад і Табага. Пл. 300 км². Нас. каля 40 тыс.чал. (2000). На ПнУ горы (выш. да 579 м), складзеныя з вулканагенных парод, на ПдЗ нізіннае вапняковае плато. Клімат субэкватарыяльны, гарачы і вільготны. Вечназялёныя лясы. Гал. горад — Скарбара. Адкрыты Х.Калумбам у 1498.
ТАБАКО́Ў Алег Паўлавіч (н. 17.8.1935, г. Саратаў, Расія),
расійскі акцёр, рэжысёр, педагог, тэатр. дзеяч. Нар.арт. Расіі (1977). Нар.арт.СССР (1988). Скончыў Школу-студыю Маскоўскага Маст.акад.т-ра (МХАТ, 1957). З 1957 у Маскоўскім т-ры «Сучаснік», з 1983 у МХАТ, з 1989 у МХАТ імя А.Чэхава, з 2000 маст. кіраўнік. У 1974 арганізаваў у Маскве тэатр. студыю (з 1992 Маскоўскі т-р пад кіраўніцтвам А.Табакова). У 1989—2000 рэктар Школы-студыі пры МХАТ (з 1989 праф.). Акцёр яркага артыстызму і шырокага творчага дыяпазону. Валодае ўсімі адценнямі камед. ігры, часам звяртаецца да шаржу: Алег («У пошуках радасці» В.Розава), Аляксандр Адуеў («Звычайная гісторыя» паводле І.Ганчарова), Балалайкін («Балалайкін і К°» паводле М.Салтыкова-Шчадрына), Ён («Лаўка» А.Гельмана) і інш. Сярод пастановак: «Білоксі-блюз» Н.Саймана (1987), «Матроская цішыня (Малая вялікая зямля)» А.Галіча (1990), «Механічнае піяніна» А.Адабаш’яна і М.Міхалкова (1993), «Чэмпіёны» Дж.Мілера (1996), «На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага (1997) і інш. Здымаецца ў кіно: «Шумны дзень», «Жывыя і мёртвыя», «Вайна і мір», «Гары, гары, мая зорка», «Сямнаццаць імгненняў вясны», «Некалькі дзён з жыцця І.І.Абломава», «Палёты ў сне і наяве», «Сірата казанская», «Шырлі-мырлі» і інш.Дзярж. прэмія СССР 1967. Дзярж. прэмія Расіі 1998.
горад у цэнтр.ч. Чэхіі, на р. Лужніцы. Каля 50 тыс.ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Прам-сць: станкабуд., эл.-тэхн., швейная, харчовая.
Засн. ў 1420 паўстаўшымі сялянамі і плебеямі як ваен. лагер, паліт. і ваен. цэнтр табарытаў у час гусіцкіх войнаў. Названы ў гонар біблейскай гары Фавор, дзе адбылося Праабражэнне Ісуса Хрыста (Т. — чэш. варыянт гэтай назвы). У 1430-я г. ператварыўся ў гандл.-рамесны цэнтр. У 1436 бюргерства заключыла з імператарам Сігізмундам I дагавор, паводле якога Т. атрымаў правы каралеўскага горада. У 1452 захоплены чэш. каралём Іржы Подзебрадам.
Арх. помнікі часоў гусіцкага руху. Помнікі Я.Гусу і Я.Жыжку. Рэшткі замка (Круглая вежа, 13 ст.). Познагатычная ратуша з гербам горада 1515 з выявай Гуса (зараз музей; 15—17 ст.) і касцёл Праабражэння (15—17 ст.). Шматлікія дамы і скляпы 15—16 ст. з падземнымі пераходамі пад цэнтр. плошчай.
ТАБАРАВЕ́Ц Вячаслаў Васілевіч (н. 27.7.1949, в. Відзібор Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне кібернетыкі і інфарматыкі. Канд.тэхн.н. (1980), дац. (1982). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1973), дзе працаваў да 1994. У 1987—91 праф. Дар -эс-Саламскага каледжа (Танзанія). З 1994 прарэктар Мінскага ін-та кіравання. Навук. працы па тэорыі аўтам. кіравання і інфарм. тэхналогіях, метадах аўтаматызаванага праектавання.
Тв.:
Автоматизация исследований динамических систем. Мн., 1978 (разам з Г.В.Рымскім);
Аналитическое преобразование на ЭВМ структур систем управления. Ч. 1—2. Мн., 1988—89 (разам з Г.В.Рымскім, І.П.Стацук).
радыкальна настроеныя ўдзельнікі гусіцкіх войнаў у сярэдневяковай Чэхіі, апаненты памяркоўных гусітаў-чашнікаў. Летам 1419 каля 42 тыс. сялян і гар. беднякоў заснавалі ў Паўд. Чэхіі на гары Табар (адсюль назва) умацаваны лагер (пазней ператварыўся ў горад), які стаў цэнтрам іх руху. Аб’ядноўвалі таксама рамеснікаў, ніжэйшае духавенства, частку дробнай шляхты. У Табары і інш. гарадах і паселішчах утваралі абшчыны-камуны, выбіралі ўласных біскупа, ваен. кіраўнікоў (гетманаў); прапагандавалі ідэю «боскага царства» ўсеагульнай роўнасці і сац. справядлівасці ў грамадстве, адмаўлялі несправядлівыя парадкі, пышны каталіцкі культ. Былі асн. сілай гусіцкага руху, стварылі палявое войска, якое пад камандаваннем палкаводцаў Мікулаша з Гусі (да 1420), Я.Жыжкі (да 1424), Пракопа Вялікага (да 1434) адбіла 5 крыжовых паходаў (1420, 1421, 1426, 1427, 1431), накіраваных супраць іх, у 1428—33 здзейсніла некалькі паспяховых паходаў у суседнія краіны. Але ў выніку ўнутр. расколу пацярпелі паражэнне ад аб’яднаных сіл чашнікаў і іх саюзнікаў (май 1434). Канчаткова разбіты ў 1437.
заканадаўчы акт Рас. імперыі, які ў 18 — пач. 20 ст. вызначаў падзел на класы ваен., стацкіх і прыдворных чыноў. Уведзены Пятром I у 1722. Складаўся з уласна Табеля з пералікам 14 рангаў (класаў) ад 1-га вышэйшага да 14-га ніжэйшага і з 19 пунктаў каментарыяў да яго. Вайск. чыны падзяляліся на сухап., гвардыю, артыл., марскія. Сярод іх адрозніваліся генеральскія чыны (1—5-ы кл.), штаб-афіцэрскія (6—8-ы кл.), обер-афіцэрскія (9—14-ы кл.). Пры роўным чыне старшынства вызначалася часам атрымання чыну. Вайск. чыны мелі старшынства перад цывільнымі адпаведнага рангу. Чыны гвардыі мелі перавагу на 1—2 рангі. Паводле 1-й рэд. Табеля, атрыманне чыноў 7—14-га рангаў давала пэўныя правы цывільным чыноўнікам на час выканання службовых абавязкаў (пазней асабістае дваранства), спадчыннае дваранства атрымлівалі вайскоўцы ад 14-га і цывільныя асобы ад 8-га кл. З 1845 асабістае дваранства атрымлівалі чыны ад 9-га кл., спадчыннае дваранства — вайск. чыны ад 6-га і цывільныя ад 5-га (з 1856—4-га) кл. Недваране для атрымання афіцэрскага чыну служылі 12 гадоў у унтэр-афіцэрскіх чынах. Асобы, што былі ў чынах, якія не давалі асабістага дваранства, з 1832 маглі набываць правы ганаровых грамадзян. У пазнейшых рэдакцыях у Табель унесены горныя чыны і вучоныя ступені. Сістэма старшынства Табеля ахоплівала і чл. сямей чыноўнікаў; дочкі атрымлівалі ранг ніжэйшы на 4 рангі ад бацькавага, пасля выхаду замуж — ранг мужа. Чыны 1—2-га кл. тытулаваліся «высокаправасхадзіцельства», 3—4-га кл. — «правасхадзіцельства», 5-га — «высакароддзе», 6—8-га — «высокаблагароддзе», 9—14-га — «благароддзе». Правы на пэўныя ступені ордэнаў мелі чыны адпаведных класаў, а ўзнагарода ордэнам «вышэйшага» класа аўтаматычна азначала пераход у гэты клас. У 1801—41 друкаваліся спісы ўсіх цывільных чыноў, у 1842—1916 — цывільных чыноў першых 4 кл.; выдаваліся спісы генералаў, штаб і обер-афіцэраў паводле старшынства. У 18—19 ст. Табель неаднаразова мадэрнізаваўся. Тытулаванне ў арміі адменена загадам ваен. міністра Часовага ўрада 5(18).3.1917, ваен.-прыдворныя чыны скасаваны загадам 21.3(3.4).1917. Палажэнні Т.а.р. адменены дэкрэтам ВЦВК і СНК 10(23).11.1917 «Аб скасаванні саслоўяў і грамадзянскіх чыноў», інш. дакументамі сав. улады ў снеж. 1917—студз. 1918.
Літ.:
Шепелев Л.Е. Отмененные историей чины, звания и титулы в Российской империи. Л., 1977.
І.Л.Сінчук.
Некаторыя чыны паводле Табеля аб рангах (па стане на 1917)
1) у гатычнай культавай архітэктуры ніша ў алтарнай сцяне для размяшчэння культавых атрыбутаў (звычайна аформлена невял. накладным порцікам). Часам Т. наз. вежападобную адкрытую прыбудову да алтара для размяшчэння статуй святых.
2) Невял. шафка ў цэнтры касцельнага алтара на яго подыуме. Прызначаецца для захоўвання прадметаў рэліг. пакланення, робяць звычайна з дрэва, аздабляюць сярэдзіне белым шоўкам або фарбуюць, у белы колер, звонку ўпрыгожваюць, накладной драўлянай паліхромнай пазалочанай разьбой Домік для Сакраманту ў касцёле св. Лаўрэнція ў г. Нюрнберг, Германія, 1493—96, аўтар А.Крафт; Т. у інтэр’еры касцёла Дзевы Марыі (Марыяцкага) у г. Кракаў, Польшча. 1552, аўтар Дж.М.Падавана). У раннім сярэдневякоўі Т. умуроўвалі ў алтарную сцяну, у перыяд барока і ракако — самаст. элемент алтара (касцёл францысканцаў у Гродне, фарны касцёл у г. Ліда).
Табернакль (злева) у інтэр’еры касцёла Дзевы Марыі (Марыяцкага) у г. Кракаў (Польшча).