ТАБАКО́Ў Алег Паўлавіч (н. 17.8.1935, г. Саратаў, Расія),
расійскі акцёр, рэжысёр, педагог, тэатр. дзеяч. Нар.арт. Расіі (1977). Нар.арт.СССР (1988). Скончыў Школу-студыю Маскоўскага Маст.акад.т-ра (МХАТ, 1957). З 1957 у Маскоўскім т-ры «Сучаснік», з 1983 у МХАТ, з 1989 у МХАТ імя А.Чэхава, з 2000 маст. кіраўнік. У 1974 арганізаваў у Маскве тэатр. студыю (з 1992 Маскоўскі т-р пад кіраўніцтвам А.Табакова). У 1989—2000 рэктар Школы-студыі пры МХАТ (з 1989 праф.). Акцёр яркага артыстызму і шырокага творчага дыяпазону. Валодае ўсімі адценнямі камед. ігры, часам звяртаецца да шаржу: Алег («У пошуках радасці» В.Розава), Аляксандр Адуеў («Звычайная гісторыя» паводле І.Ганчарова), Балалайкін («Балалайкін і К°» паводле М.Салтыкова-Шчадрына), Ён («Лаўка» А.Гельмана) і інш. Сярод пастановак: «Білоксі-блюз» Н.Саймана (1987), «Матроская цішыня (Малая вялікая зямля)» А.Галіча (1990), «Механічнае піяніна» А.Адабаш’яна і М.Міхалкова (1993), «Чэмпіёны» Дж.Мілера (1996), «На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага (1997) і інш. Здымаецца ў кіно: «Шумны дзень», «Жывыя і мёртвыя», «Вайна і мір», «Гары, гары, мая зорка», «Сямнаццаць імгненняў вясны», «Некалькі дзён з жыцця І.І.Абломава», «Палёты ў сне і наяве», «Сірата казанская», «Шырлі-мырлі» і інш.Дзярж. прэмія СССР 1967. Дзярж. прэмія Расіі 1998.