дваццаць чацвёртая літара бел. алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай х («хер»), якая адпавядала грэка-візант. устаўнай Χ («хі»). У старабел. графіцы ў сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў. Абазначала гукі «х», «х’» («мохъ», «тихий»). Мела лічбавае значэнне «шэсцьсот». У 16 ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. У сучаснай бел. мове абазначае шумныя глухія фрыкатыўныя заднеязычныя зычныя гукі «х», «х’» («хата», «хітры» — «х’ітры»). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму.
ХА́АВА (Haava) Ганна (сапр.Хааваківі Ганна Разаліе; 15.10.1864, Йыгеваскі павет, Эстонія — 13.3.1957),
эстонская пісьменніца. Нар. пісьменнік Эстоніі (1954). Скончыла Тартускую вышэйшую жан. школу (1884). Працавала ў г. Лейпцыг (Германія) і Пецярбург. Друкавалася з 1886. У зб. «Вершы» (т. 1—3, 1888—97) і кн. «Перакрыжаваныя хвалі» (1910) рамант. любоўная лірыка. Зб-кі «Хвалі» (1906), «Дзеці Поўначы» (1913), «Пра нашы дні» (1920) Прасякнуты грамадз., сац.-крытычнымі матывамі. У зб-ках «А ўсё-такі жыццё добрае» (1930), «Я эстонскую песню спяваю» (1935) матывы адзіноты, незадаволенасці жыццём. Яе паэзія адметная эмацыянальнасцю, нар. прастатой; многія вершы пакладзены на музыку. У кн. прозы «Карцінкі з жыцця Эстоніі» (1911, 2-е выд. 1972) аўтабіягр. эскізы, сял. апавяданні.
фінскі пісьменнік. У 1920-я г. далучыўся да літ. групы «Туленкантаят» («Агняносцы»). Аўтар зб-каў навел «Уздоўж гасцінца» (1925), «Вецер вее над намі» (1927), «Сучаснасць» (1942), «Хета Рахка, пажылы чалавек» (1947), «Фізікі-атамшчыкі» (1950) і інш., у цэнтры якіх лёсы простых людзей, што воляй абставін апынуліся ў нялёгкіх жыццёвых сітуацыях. Антымілітарысцкая скіраванасць у зб.апавяд. «Пляц і казарма» (1928), раманах «Боты дзевяці салдат» (1945), «Выпадак з фельдфебелем Сата» (апубл. 1956). У раманах «Зачараванае кола» (1931), «Сяляне і іх цені» (1935), «Мука́» (1949) у рэаліст. манеры з выкарыстаннем асаблівай эпізадычна-навелістычнай пабудовы апавядае пра цяжкасці штодзённага жыцця простых людзей, найперш сялянства. На бел. мову асобныя яго творы пераклаў Я.Лапатка.
кліматагразевы курорт у Эстоніі, на беразе Хаапсалускага заліва Балтыйскага мора. Засн. ў 1825. Клімат умераны, вільготны, пераходны ад марскога да кантынентальнага. Асн. прыродныя лек. фактары: марская сульфідная глеевая гразь, мяккі клімат; таксама марскія, вуглякіслыя і інш. ванны і душы. Лечаць хваробы органаў апоры і руху, стрававання, нерв. сістэмы. Санаторый, курортная паліклініка, водагразелячэбніца.
ХАБАНЭ́РА [ісп. habanera ад г. Гавана (La Habana)],
кубінскі нар. танец і песня. Муз. памер 2/4. Тэмп умераны. 2-часткавая кампазіцыя з двух 8-тактавых перыядаў, кожны з якіх паўтараецца двойчы. Паходзіць ад еўрап. кантрданса, завезенага на Кубу ў канцы 18 ст. У 19 ст. распаўсюдзіўся ў Іспаніі. Адзін з прыкладаў танца — мелодыя Х. ў оперы «Кармэн» Ж.Бізэ.
ХАБА́РАЎ Ерафей Паўлавіч (каля 1603, в. Дзмітрыева Валагодскай вобл. — пасля 1671),
расійскі землепраходзец і прамысловец. У 1632—38 даследаваў бас.р. Лена, адкрыў саляныя радовішчы. У 1649—52 кіраваў паходамі атрадаў землепраходцаў у Прыамур’і, склаў карту абследаваных тэрыторый. У гонар Х. названы г. Хабараўск і чыг. ст. Ерафей Паўлавіч.
горад, цэнтр Хабараўскага краю, у Расіі. 604 тыс.ж. (2001). Порт на р. Амур. Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Буйны прамысл., навук. і культ.цэнтр.Прам-сць: машынабудаванне і металаапрацоўка (энергет. і ацяпляльнае абсталяванне, рухавікі, судны, станкі, кабель і інш.), нафтаперапр., дрэваапр., лёгкая, харч., хіміка-фармацэўтычная, вытв-сцьбуд. матэрыялаў. 8 ін-таў. Тэатры: драм., муз. камедыі, юнага гледача. Філармонія. Музеі: маст. і краязнаўчы.
Засн. ў 1858 як ваен. пост Хабараўка (названы ў гонар рус. землепраходца Е.П.Хабарава). З 1880 горад Хабараўка, адм. цэнтр Прыморскай вобл., з 1884 — Прыамурскага ген.-губернатарства. У 1893 перайменаваны ў Х. У 1897 злучаны чыгункай з Уладзівастокам. У 1902 засн.ваен.з-д «Арсенал». У пач. 20 ст. Х. — буйны гандл. цэнтр Д. Усходу, з 1904 база Амурскай ваен. флатыліі. У 1916 пабудаваны чыг. мост цераз Амур, які злучыў Х. з чыгункай Усх. Сібіры. У складзе Далёкаўсходняй рэспублікі ў ліст. 1922 Х. увайшоў у Рас. Федэрацыю. З 1926 цэнтр Далёкаўсходняга, з 1938 — Хабараўскага краю. У 1940 злучаны чыгункай з г. Камсамольск-на-Амуры.
Размешчаны ў цэнтр. частцы Д. Усходу, у Рас. Федэрацыі. Абмываецца Ахоцкім і Японскім морамі. Утвораны 20.10.1938. Пл. 788,6 тыс.км². Нас. 1486 тыс.чал. (2002), гарадскога 81%. Сярэдняя шчыльн. 1,9 чал. на 1 км², найб. на Пд. Жывуць рускія (86,4%), украінцы (6,2%) народнасці Поўначы (нанайцы, эвенкі, ульчы, ніўхі, эвены — 1,5%). беларусы (1,1%), татары (1%) і інш. Цэнтр — г.Хабараўск. Найб. гарады: Камсамольск-на-Амуры, Амурск, Нікалаеўск-на-Амуры. Савецкая Гавань.
Прырода. Марское ўзбярэжжа парэзана слаба, толькі на ПдЗ Ахоцкага м. Удская губа, залівы Тугурскі, Акадэміі. Сахалінскі. Каля 3/4 тэр. займаюць горы і пласкагор’і (выш. 500—2500 м). На ПдЗ хрыбты Турана, Бурэінскі. Баджальскі, на ПдУ горная сістэма Сіхатэ-Алінь (выш. да 2077 м), у цэнтр. частцы хрыбты Джагды, Селемджынскі. Станавы. на Пнхр. Сунтар-Хаята (выш. да 2933 м), уздоўж узбярэжжа Ахоцкага м. хрыбты Прыбярэжны, Ульінскі, Джугджур, на ПнЗ Юдама-Майскае нагор’е. Нізіны: Ніжне- і Сярэднеамурская, Эварон-Тугурская, Ахоцкая. Карысныя выкапні: каменны і буры вугаль, нафта і газ, руды комплексныя алавяныя (змяшчаюць медзь, серабро, вальфрам, вісмут), тытанавыя, берыліевыя, цырконіевыя, жал., марганцавыя. золата, серабро, плаціна, апатыты, фасфарыты, цэаліты, самацветы (агат. яшма, халцэдон). Крыніцы тэрмальных і мінер. вод. Клімат мусонны з халоднай зімой і вільготным цёплым летам. Сярэдняя т-растудз. ва ўнутр. раёнах ад -22 °C на Пд да -40 °C на Пн, на ўзбярэжжы ад -18 °C да -24 °C; ліп. ад 15 °C на Пн да 20 °C на Пд. Ападкаў за год 400—600 мм на Пн, 600—800 мм на Пд, больш за 1000 мм на ўсх. схілах Сіхатэ-Аліня. На Пн пашырана шматгадовая мерзлата. Найб. рака Амур (у межах краю больш за 1 тыс.км) з прытокамі Бурэя, Кур, Амгунь, Усуры, Тунгуска, Анюй; да бас. Японскага м. належаць Тумнін, Копі; да бас. Ахоцкага м. — Тугур, Таром, Уда, Улья, Урак, Ахота, Іня; да бас.р. Лена — Мая, Учур. Каля 55 тыс. азёр (найб. Болань, Чукчагірскае, Удыль). Глебы дзярнова-падзолістыя. на раўнінах лугава-балотныя, балотныя, на Пд — бура-таежныя, на Пн — горна-таежныя і горна-тундравыя. Пад лесам 78,8% тэр. Пераважаюць хвойныя лясы: на Пн, ПнЗ і У светлахвойныя (даурская лістоўніца) і цемнахвойныя (аянская елка і белакорая піхта), на Пд і Сярэднеамурскай нізіне — мяшаныя кедрава-шыракалістыя (карэйскі кедр, маньчжурскі ясень і арэх, клёны, мангольскі дуб, амурскі аксаміт). Шмат ліян (амурскі вінаград, лімоннік), унікальных лекавых раслін (жэньшэнь, элеўтэракок, аралія, заманіха). Жывёльны свет разнастайны. У хвойных лясах водзяцца лось, ізюбр, дзік, казуля, кабарга, собаль, каланок і інш., на крайняй Пн — паўн. алень, гарнастай, расамаха, на Пд і ПдУ — рысь, чорны (гімалайскі) мядзведзь, усурыйскі тыгр, амер. норка. Шмат птушак. У рэках і азёрах больш за 100 відаў рыб, у т. л. асятровыя. Моры багатыя рыбай і морапрадуктамі. Прамысл. значэнне маюць селядзец, ласасёвыя, навага, камбала, палтус, мінтай, крабы, кальмары, трэпангі, малюскі, водарасці. Запаведнікі: Бурэінскі, Ботчынскі, Вялікахехцырскі, Джугджурскі, Камсамольскі.
Гаспадарка. Х.к. — важны індустр. рэгіён Д. Усходу Расіі. У валавым рэгіянальным прадукце на долю прам-сці і буд-ва прыпадае 36%, сельскай гаспадаркі — 5%. Гал. галіна — машынабудаванне і металаапрацоўка (47,8% кошту прамысл. прадукцыі, 2001) выпускае дызельныя рухавікі, кабель, самалёты, марскія судны, маставыя краны, станкі, акумулятары, радыятары, тэлевізары; асн. цэнтры Хабараўск, Камсамольск-на-Амуры, Нікалаеўск-на-Амуры. Паліўная прам-сць (5%) прадстаўлена здабычай і перапрацоўкай нафты (6,6 млн.т, Хабараўск, Камсамольск-на-Амуры), здабычай вугалю (2,3 млн.т, Бурэінскі вугальны бас.). Вытв-сць электраэнергіі 7,5 млрд.кВт∙гадз (2001). Каляровая металургія (8,6%) спецыялізуецца на здабычы і абагачэнні золата, волава, медзі і інш. Чорная металургія (вытв-сць сталі 218 тыс.т, пракату 209 тыс.т) у Камсамольску-на-Амуры. Развіта лясная, дрэваапр. і цэлюлозна-папяровая прам-сць. Вытв-сць дзелавой драўніны 6,6 млн.м³, піламатэрыялаў 0,3 млн.м³, мэблі, кардону, паперы ў Хабараўску, Камсамольску-на-Амуры, Амурску, Бікіне, Вяземскім. Хім. (вытв-сць сернай к-ты, мыйных сродкаў і інш.) і хіміка-фармацэўтычная прам-сць у Ахоцку, Хабараўску. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Лёгкая (швейная, трыкат., абутковая) прам-сць. З галін харч. прам-сці (11%) вылучаецца рыбная (улоў рыбы і здабыча морапрадуктаў 180 тыс.т, выпуск харч. прадукцыі 115 тыс.т); асн. цэнтры Савецкая Гавань, Ахоцк, Нікалаеўск-на-Амуры. Развіты мукамольная, малочнамясная, алейная галіны. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых (пшаніца, кукуруза), тэхн. (соя) культур, мяса-малочнай жывёлагадоўлі. Пл.с.-г. угоддзяў (тыс.га) 695,5, у т. л. пад ворывам — 131,7, сенажацямі — 410,3, пашай — 124,7, шматгадовымі насаджэннямі — 24,3 і інш. — 4,5. Больш за 20 млн.га пад пашай для паўн. аленяў. Асн. ворныя землі на Пд. Збор (тыс.т, 2000): збожжа — 24,1, бульбы — 323,6, агародніны — 137,5, соі — 7. Пагалоўе (тыс. галоў): буйн. раг. жывёлы — 66,5, свіней — 71,8, авечак і коз —6,5. Птушкагадоўля. Прамысл. паляванне (собаль, вавёрка) і зверагадоўля (норка). Пчалярства. Даўж. чыгунак 2307 км, аўтадарог з цвёрдым пакрыццём 4492 км. Гал. чыгункі — ч. Транссібірскай і Байкала-Амурскай магістралей. Аўтадарогі з Хабараўска на Бірабіджан, Уладзівасток, Камсамольск-на-Амуры. Суднаходства па р. Амур і яе прытоках Тунгуска, Усуры, Амгунь. Буйныя рачныя парты: Хабараўск, Камсамольск-на-Амуры. Паромная пераправа Ваніна—Холмск (Сахалінская вобл.). Марскія парты: Ваніна, Нікалаеўск-на-Амуры, Ахоцк. Буйны аэрапорт Хабараўск. Нафтаправод Аха (Сахалінская вобл.) — Камсамольск-на-Амуры. Курорт Анінскія Мінер. Воды, Кульдур.
суд над групай ваеннаслужачых яп. арміі, якія абвінавачваліся ў падрыхтоўцы (з 1931) і выкарыстанні бактэрыяльнай зброі, што забаронена Жэнеўскім пратаколам 1925 (гл.Жэнеўскія пратаколы). Праходзіў у г. Хабараўск 25—30.12.1949. Да суда былі прыцягнуты вышэйшыя чыны яп. Квантунскай арміі (12 чал.). Ваен. трыбунал Прыморскай ваен. акругі ў ходзе адкрытых судовых пасяджэнняў устанавіў, што пры распрацоўцы ваен. планаў яп. кіраўніцтва прадугледжвала масавае знішчэнне войск і насельніцтва СССР і інш. дзяржаў. З гэтай мэтай былі створаны лабараторыі для вытв-сці біял. зброі і каманды для яе выкарыстання — заражэння людзей, жывёлы, пасеваў, вадаёмаў. Бактэрыял. зброя (бактэрыі чумы, сіб. язвы, сапу і інш.) выкарыстоўваліся супраць сав. і манг. войск у час баёў на р. Халхін-Гол у 1939 і ў вайне супраць Кітая (1940—42). У адносінах да ўсіх падсудных абвінавачванне даказана, і яны засуджаны на розныя тэрміны пазбаўлення волі.
Літ.:
Рагинский М.Ю. Милитаристы на скамье подсудимых: По материалам Токийского и Хабаровского процессов. М., 1985.