ТА́БАР (Tábor),

горад у цэнтр. ч. Чэхіі, на р. Лужніцы. Каля 50 тыс. ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Прам-сць: станкабуд., эл.-тэхн., швейная, харчовая.

Засн. ў 1420 паўстаўшымі сялянамі і плебеямі як ваен. лагер, паліт. і ваен. цэнтр табарытаў у час гусіцкіх войнаў. Названы ў гонар біблейскай гары Фавор, дзе адбылося Праабражэнне Ісуса Хрыста (Т. — чэш. варыянт гэтай назвы). У 1430-я г. ператварыўся ў гандл.-рамесны цэнтр. У 1436 бюргерства заключыла з імператарам Сігізмундам I дагавор, паводле якога Т. атрымаў правы каралеўскага горада. У 1452 захоплены чэш. каралём Іржы Подзебрадам.

Арх. помнікі часоў гусіцкага руху. Помнікі Я.Гусу і Я.Жыжку. Рэшткі замка (Круглая вежа, 13 ст.). Познагатычная ратуша з гербам горада 1515 з выявай Гуса (зараз музей; 15—17 ст.) і касцёл Праабражэння (15—17 ст.). Шматлікія дамы і скляпы 15—16 ст. з падземнымі пераходамі пад цэнтр. плошчай.

т. 15, с. 365

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)