Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

ТХА́НА,

горад на З Індыі, на Пн ад Бамбея, у штаце Махараштра. Каля 500 тыс. ж. з прыгарадамі (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: эл.-тэхн., эл.-хім., вытв-сць нафтабуравога і тэкст. абсталявання.

т. 16, с. 66

ТХАНЬХАА́ (Thanh Hóa),

горад на Пн В’етнама, на р. Ма. Адм. ц. аднайм. правінцыі. Каля 150 тыс. ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Прам-сць: дрэваапр., тэкст., харчовая. Саматужныя промыслы. Паблізу — хромавы руднік. і абагачальная ф-ка.

т. 16, с. 66

ТХАР,

найбольш засушлівая паўд.-зах. частка Інда-Гангскай раўніны; тое, што Тар.

т. 16, с. 66

ТХАРЫ́ (Putorius),

падрод млекакормячых роду ласак і тхароў (Mustela) сям. куніцавых атр. драпежных. 3 віды. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. Жывуць у лясах, каля вадаёмаў, у стэпах, паўпустынях, на высечках, у хмызняках, норах; часам трапляюцца ў населеных месцах. Існуе прыручаная альбіносная форма Т. чорнага (M. putorius) — фуро́. 1 від (Т. амерыканскі — M. nigripes) занесены ў Чырв. кнігу МСАП. На Беларусі жыве Т. чорны, або лясны.

Даўж. цела да 56 см, хваста да 19 см, маса да 2 кг. Тулава гнуткае, выцягнутае, ногі кароткія. Футра пушыстае, мяккае, афарбоўка ад чорна-бурай да палева-пясочнай. Кормяцца пераважна грызунамі. Анальныя залозы выдзяляюць пахучы сакрэт. Нараджаюць да 19 (звычайна 4—8) дзіцянят за год. Аб’ект промыслу.

Э.​Р.​Самусенка.

Тхор чорны.

т. 16, с. 66

ТХІМПХУ́,

горад, сталіца Бутана, ва Усх. Гімалаях, у міжгорнай даліне р. Чынчу (бас. Брахмапутры). Каля 35 тыс. ж. (2001). Вузел аўтадарог і караванных шляхоў. Аэрапорт. Гал. рэлігійны цэнтр краіны. Гандл.-рамесніцкі цэнтр. Дрэваапр. і харч. прадпрыемствы. Крэпасць Дзонг — рэзідэнцыя караля.

т. 16, с. 67

ТХЭКВАНДО́,

від спартыўнай барацьбы; тое, што таэквандо.

т. 16, с. 67