род кветкавых раслін сям. гарбузовых. Каля 15 відаў. Пашыраны ў Паўд.-Усх. Азіі. На Беларусі 1 від — Т. няпэўная (T.dubia). Культывуецца як дэкар. павойная расліна, часам дзічэе.
Шматгадовыя травяністыя расліны з клубнепадобна патоўшчанымі каранямі. Сцёблы даўж. да 4 м, лазяць пры дапамозе вусікаў. Лісце простае, суцэльнае, сэрцападобнае, на доўгіх чаранках. Кветкі аднаполыя (тычынкавыя ў гронках або адзіночныя, песцікавыя адзіночныя), жоўтыя, званочкавыя. Плод — цыліндрычная чырв. мясістая салодкая гарбузіна.
горад на ПнЗ Алжыра. Адм. ц.аднайм. вілайі. Вядомы з 3 ст.н.э. як рым. горад Памарыя. Каля 200 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: харчасмакавая, тэкст., апрацоўка кары коркавага дуба. Дыванаткацтва. Ун-т. Археал. музей. У Т. і паблізу — арх. помнікі 12—14 ст.; руіны рым. паселішчаў.
казахскі дырыжор, кампазітар. Нар.арт. Казахстана (1975). Нар.арт.СССР (1984). Скончыў Алма-Ацінскую (1949) і Маскоўскую (1953) кансерваторыі. У 1940—43 у Каз. аркестры нар. інструментаў імя Курмангазы (у 1960—64 яго гал. дырыжор). У 1953—60 дырыжор Каз.т-ра оперы і балета імя Абая. У 1968—81 гал.муз. рэдактар кінастудыі «Казахфільм». З 1981 маст. кіраўнік і гал. дырыжор фалькл.-этнагр. аркестра «Атрар сазы» Каз. філармоніі. Аўтар муз. твораў розных жанраў. Дзярж. прэмія Казахстана 1978.
падатрад паразітычных сысучых насякомых атр. раўнакрылых. 11 сям., каля 3 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, найб. — ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. Жывуць пераважна калоніямі. Асобныя віды прыстасаваны да пэўных раслін-гаспадароў і іх частак. Многія Т. шкодзяць раслінам, у т. л.с.-г.; пераносчыкі ўзбуджальнікаў вірусных хвароб раслін. На Беларусі трапляюцца прадстаўнікі 2 надсям.: сапраўдныя тлі (Aphidoidea) і хермесавыя (Adelgoidea); найб. — прадстаўнікі родаў афіс (Aphis), ацыртасіфан (Acyrthosiphon), капітафорус (Capitophorus), макрасіфум (Macrosiphum) і інш.
Даўж. да 6 мм. Цела яйцападобнае, авальнае або падоўжанае, зверху пукатае. Крылаў 2 пары, ёсць бяскрылыя формы. Вусікі 3—6-членікавыя з органамі пачуццяў. Ротавы апарат колюча-сысучы. Скурнае покрыва тонкае, мяккае, у некат. з васковым налётам. Афарбоўка звычайна пад колер раслін. Вочы складаныя або простыя. Характэрны рэзка выражаны полімарфізм, чаргаванне палавога і партэнагенет. пакаленняў. Развіццё з няпоўным ператварэннем. За год 2—25 пакаленняў. Выдзяленнямі Т. кормяцца многія насякомыя, іх збіраюць пчолы як падзевы мёд.
лінгвістычны аднамоўны слоўнік, у якім словы падаюцца з апісаннем (тлумачэннем) іх значэння і сферы выкарыстання. Т.с. вызначаюць лексічныя нормы літ. мовы на пэўным этапе яе развіцця. У ім даюць грамат. акцэнтуацыйныя і правапісныя характарыстыкі слоў, нормы іх спалучальнасці, фіксуюць устойлівыя словазлучэнні тэрміналагічнага і фразеалагічнага характару з раскрыццём іх значэння, паказваюць паходжанне іншамоўных слоў. Як камбінаваны лексікаграфічны даведнік Т.с. займае гал. месца ў нац. лексікаграфіі і з’яўляецца паказчыкам агульнага ўзроўню яе развіцця.
Для вывучэння рус.літ. мовы 19—20 ст.найб. важнае значэнне маюць акад. «Слоўнік царкоўнаславянскай і рускай мовы» (вып. 1—4, 1847; 2-е выд., 1867—68), «Тлумачальны слоўнік жывой велікарускай мовы» У.І.Даля (ч. 1—4, 1863—66; т. 1—4, 7-е выд. 1978—80), «Тлумачальны слоўнік рускай мовы» (т. 1—4, 1935—40), «Слоўнік сучаснай рускай літаратурнай мовы» (т. 1—17, 1948—65), «Слоўнік рускай мовы» (т. 1—4, 1981—84).
Першы на Беларусі акад. даведнік такога тыпу — «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» (т. 1—5, 1977—84). У 1966 выйшаў «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: Для сярэдняй школы» А.Я.Баханькова, І.М.Гайдукевіча і П.П.Шубы (3-е выд., 1979), у якім тлумачацца значэнні каля 6 тыс. слоў, што выкарыстоўваюцца ў вучэбнай і маст. л-ры. У 1996 выдадзены «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» пад рэдакцыяй М.Р.Судніка і М.Н.Крыўко, які змяшчае больш за 65 тыс. слоў. Т.с. ўзніклі на аснове перакладных, дзе значэнне слоў раскрываецца шляхам перакладу на інш. мову. Некат. ранейшыя бел. слоўнікі спалучаюць асаблівасці тлумачальных і перакладных. Найб. значны з іх — «Слоўнік беларускай мовы» І.І.Насовіча (1870, факсімільна перавыдадзены ў 1983), дзе адлюстравана нар.бел. лексіка сярэдзіны 19 ст. Т.с. можа ўключаць лексіку твораў толькі пэўнага пісьменніка (гл.Слоўнік мовы пісьменніка).
першы ў гісторыі бел. лексікаграфіі. Створаны ў Ін-це мовазнаўства АН Беларусі пад агульнай рэд. К.К.Атраховіча (Кандрата Крапівы). Выдадзены ў 5 тамах у 1977—84 выд-вам «Беларуская Энцыклапедыя». Тлумачыць значэнні слоў і фразеалагічных зваротаў, вызначае іх унармаванае ўжыванне, вымаўленне і напісанне. Яго асн. задачы — адлюстраванне лексіка-семантычнага стану бел.літ. мовы ад пач. 20 ст. да 1970-х г., садзейнічаць далейшай нармалізацыі бел.літ. мовы і павышэнню маўленчай культуры бел. народа, служыць крыніцай для даследчыкаў пры вывучэнні лексічных сродкаў блізкіх па паходжанні моў. У ім змешчана больш за 105 тыс. слоў, фразеалагічных і тэрміналагічных выразаў. Лексічны матэрыял падаецца ў алфавітным парадку. Уключаны тэрміны, што ўвайшлі ў падручнікі сярэдняй агульнаадукацыйнай школы або часта ўжываюцца ў перыяд. друку і навук.-папулярнай л-ры; агульнаўжывальная лексіка і фразеалогія, якая выкарыстоўваецца ва ўсіх жанрах і стылях сучаснай бел.літ. мовы; новыя словы, засвоеныя шырокім колам грамадскасці; іншамоўныя словы, архаізмы і гістарызмы. Кожнае слова забяспечана грамат., стылістычнай і акцэнталагічнай характарыстыкамі, ілюстрацыйным матэрыялам (цытатамі з маст., навук. і публіцыстычнай л-ры). Да слоў іншамоўнага паходжання даюцца этымалагічныя даведкі. Не даюцца ўстарэлыя і вузкадыялектныя словы, індывідуальныя неалагізмы, складаныя прыметнікі (што пішуцца праз злучок), прыслоўі з прыстаўкай «па-», літарныя абрэвіятуры.
дзейнасць органаў дзяржавы, арганізацый, устаноў, службовых асоб і грамадзян, накіраваная на асэнсаванне і тлумачэнне сэнсу і зместу норм права. Ажыццяўляецца ў працэсе праватворчасці, рэалізацыі юрыд. норм суб’ектамі права, у навук. дзейнасці і выкладанні юрыд. дысцыплін. Мэта Т.з. — дакладнае і аднастайнае выкарыстанне законаў, выдаленне малазразумелых месц і магчымых памылак пры іх рэалізацыі. Т.з. падзяляюць на; тэкставае (аналіз знешняй формы нормы і яе тэксту), сістэматычнае (устанаўленне сувязей і ўзаемазалежнасцей тлумачанай нормы з блізкімі паводле зместу нормамі, вызначэнне месца, якое яна займае ў структуры нарматыўнага акта), гісторыка-палітычнае (даследаванне сац. значэння нормаў, іх мэт, намераў заканадаўцаў, грамадска-паліт. абставін, якія абумовілі выданне нормы). Пры ўзнікненні разыходжанняў паміж зместам нормы і яе вонкавым афармленнем, выкарыстоўваюць пашыранае Т.з., калі сапраўдны змест нормы некалькі шырэйшы, чым яго слоўны выраз, або абмежаванае, калі ён разумеецца вузей, чым гэта прама выказана ў фармулёўцы нормы. Вылучаюць Т.з. афіцыйнае (робіцца спец. ўпаўнаважанымі органамі ў афіц. акце і з’яўляецца абавязковай дырэктывай для выканаўцаў) і неафіцыйнае, або дактрынальнае (у форме рэкамендацый і парад, што даюцца грамадскімі арг-цыямі, навук. ўстановамі, вучонымі і практыкамі). Афіцыйнае Т.з. ў сваю чаргу падзяляецца на нарматыўнае і казуальнае. Нарматыўнае Т.з. абавязковае для ўсіх асоб і органаў і пашыраецца на ўсе выпадкі, прадугледжаныя нормай; казуальнае — афіц. тлумачэнне нормы, якое даецца судовым або інш. кампетэнтным органам у сувязі з разглядам пэўнай справы і абавязкова выключна пры яе разглядзе.
аліфатычныя карбонавыя кіслоты; асн. структурны кампанент многіх ліпідаў. Паводле ступені насычанасці вуглевадароднага радыкала адрозніваюць Т.к. насычаныя (гранічныя) і ненасычаныя (негранічныя), ніжэйшыя, сярэднія і вышэйшыя (па колькасці вугляродных атамаў). У прыродзе пераважна сустракаюцца вышэйшыя Т.к. з цотнай лічбай атамаў вугляроду (C14—C24). У жывых арганізмах Т.к. — пластычны і энергет. матэрыял; знаходзяцца ў свабодным і звязаным выглядзе; паступаюць з ежай і сінтэзуюцца ў клетках пераважна шляхам паслядоўнага далучэння або адшчаплення двухвугляродных фрагментаў. Пры працяглай адсутнасці ў ежы ненасычаных Т.к. у жывёл назіраецца адставанне ў росце, пашкоджанні скуры, валасянога покрыва. Лішак насычаных Т.к. садзейнічае павелічэнню колькасці халестэролу ў крыві. Свабодныя Т.к. ў тканках маюцца ў невял. канцэнтрацыях, яны — прамежкавыя прадукты пры сінтэзе і распадзе інш. ліпідаў. Гл. таксама Незаменныя тлустыя кіслоты, Пальміцінавая кіслата, Стэарынавая кіслата.
Літ.:
Кучеренко Н.Е., Васильев А.Н. Липиды. Киев, 1985;
Ленинджер А. Основы биохимии: Пер. с англ.Т. 1—3. М., 1985;
Березов Т.Т., Коровкин Б.Ф. Биологическая химия. 3 изд. М., 1998.
разнавіднасць злучальнай тканкі жывёльнага арганізма. Складаецца з клетак, якія ўтрымліваюць у цытаплазме тлушчавыя ўключэнні. Служыць энергет. дэпо арганізма, засцерагае яго ад страты цяпла. У пазваночных жывёл і чалавека размешчана пераважна пад скурай (падскурная клятчатка), у сальніку, паміж унутр. органамі ў выглядзе мяккіх, пруткіх пракладак. У водных млекакормячых (напр., у некат. кітоў) слой падскурнай Т.т. дасягае 50 см.