лінгвістычны аднамоўны слоўнік, у якім словы падаюцца з апісаннем (тлумачэннем) іх значэння і сферы выкарыстання. Т.с. вызначаюць лексічныя нормы літ. мовы на пэўным этапе яе развіцця. У ім даюць грамат. акцэнтуацыйныя і правапісныя характарыстыкі слоў, нормы іх спалучальнасці, фіксуюць устойлівыя словазлучэнні тэрміналагічнага і фразеалагічнага характару з раскрыццём іх значэння, паказваюць паходжанне іншамоўных слоў. Як камбінаваны лексікаграфічны даведнік Т.с. займае гал. месца ў нац. лексікаграфіі і з’яўляецца паказчыкам агульнага ўзроўню яе развіцця.
Для вывучэння рус.літ. мовы 19—20 ст.найб. важнае значэнне маюць акад. «Слоўнік царкоўнаславянскай і рускай мовы» (вып. 1—4, 1847; 2-е выд., 1867—68), «Тлумачальны слоўнік жывой велікарускай мовы» У.І.Даля (ч. 1—4, 1863—66; т. 1—4, 7-е выд. 1978—80), «Тлумачальны слоўнік рускай мовы» (т. 1—4, 1935—40), «Слоўнік сучаснай рускай літаратурнай мовы» (т. 1—17, 1948—65), «Слоўнік рускай мовы» (т. 1—4, 1981—84).
Першы на Беларусі акад. даведнік такога тыпу — «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» (т. 1—5, 1977—84). У 1966 выйшаў «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: Для сярэдняй школы» А.Я.Баханькова, І.М.Гайдукевіча і П.П.Шубы (3-е выд., 1979), у якім тлумачацца значэнні каля 6 тыс. слоў, што выкарыстоўваюцца ў вучэбнай і маст. л-ры. У 1996 выдадзены «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» пад рэдакцыяй М.Р.Судніка і М.Н.Крыўко, які змяшчае больш за 65 тыс. слоў. Т.с. ўзніклі на аснове перакладных, дзе значэнне слоў раскрываецца шляхам перакладу на інш. мову. Некат. ранейшыя бел. слоўнікі спалучаюць асаблівасці тлумачальных і перакладных. Найб. значны з іх — «Слоўнік беларускай мовы» І.І.Насовіча (1870, факсімільна перавыдадзены ў 1983), дзе адлюстравана нар.бел. лексіка сярэдзіны 19 ст. Т.с. можа ўключаць лексіку твораў толькі пэўнага пісьменніка (гл.Слоўнік мовы пісьменніка).
першы ў гісторыі бел. лексікаграфіі. Створаны ў Ін-це мовазнаўства АН Беларусі пад агульнай рэд. К.К.Атраховіча (Кандрата Крапівы). Выдадзены ў 5 тамах у 1977—84 выд-вам «Беларуская Энцыклапедыя». Тлумачыць значэнні слоў і фразеалагічных зваротаў, вызначае іх унармаванае ўжыванне, вымаўленне і напісанне. Яго асн. задачы — адлюстраванне лексіка-семантычнага стану бел.літ. мовы ад пач. 20 ст. да 1970-х г., садзейнічаць далейшай нармалізацыі бел.літ. мовы і павышэнню маўленчай культуры бел. народа, служыць крыніцай для даследчыкаў пры вывучэнні лексічных сродкаў блізкіх па паходжанні моў. У ім змешчана больш за 105 тыс. слоў, фразеалагічных і тэрміналагічных выразаў. Лексічны матэрыял падаецца ў алфавітным парадку. Уключаны тэрміны, што ўвайшлі ў падручнікі сярэдняй агульнаадукацыйнай школы або часта ўжываюцца ў перыяд. друку і навук.-папулярнай л-ры; агульнаўжывальная лексіка і фразеалогія, якая выкарыстоўваецца ва ўсіх жанрах і стылях сучаснай бел.літ. мовы; новыя словы, засвоеныя шырокім колам грамадскасці; іншамоўныя словы, архаізмы і гістарызмы. Кожнае слова забяспечана грамат., стылістычнай і акцэнталагічнай характарыстыкамі, ілюстрацыйным матэрыялам (цытатамі з маст., навук. і публіцыстычнай л-ры). Да слоў іншамоўнага паходжання даюцца этымалагічныя даведкі. Не даюцца ўстарэлыя і вузкадыялектныя словы, індывідуальныя неалагізмы, складаныя прыметнікі (што пішуцца праз злучок), прыслоўі з прыстаўкай «па-», літарныя абрэвіятуры.
дзейнасць органаў дзяржавы, арганізацый, устаноў, службовых асоб і грамадзян, накіраваная на асэнсаванне і тлумачэнне сэнсу і зместу норм права. Ажыццяўляецца ў працэсе праватворчасці, рэалізацыі юрыд. норм суб’ектамі права, у навук. дзейнасці і выкладанні юрыд. дысцыплін. Мэта Т.з. — дакладнае і аднастайнае выкарыстанне законаў, выдаленне малазразумелых месц і магчымых памылак пры іх рэалізацыі. Т.з. падзяляюць на; тэкставае (аналіз знешняй формы нормы і яе тэксту), сістэматычнае (устанаўленне сувязей і ўзаемазалежнасцей тлумачанай нормы з блізкімі паводле зместу нормамі, вызначэнне месца, якое яна займае ў структуры нарматыўнага акта), гісторыка-палітычнае (даследаванне сац. значэння нормаў, іх мэт, намераў заканадаўцаў, грамадска-паліт. абставін, якія абумовілі выданне нормы). Пры ўзнікненні разыходжанняў паміж зместам нормы і яе вонкавым афармленнем, выкарыстоўваюць пашыранае Т.з., калі сапраўдны змест нормы некалькі шырэйшы, чым яго слоўны выраз, або абмежаванае, калі ён разумеецца вузей, чым гэта прама выказана ў фармулёўцы нормы. Вылучаюць Т.з. афіцыйнае (робіцца спец. ўпаўнаважанымі органамі ў афіц. акце і з’яўляецца абавязковай дырэктывай для выканаўцаў) і неафіцыйнае, або дактрынальнае (у форме рэкамендацый і парад, што даюцца грамадскімі арг-цыямі, навук. ўстановамі, вучонымі і практыкамі). Афіцыйнае Т.з. ў сваю чаргу падзяляецца на нарматыўнае і казуальнае. Нарматыўнае Т.з. абавязковае для ўсіх асоб і органаў і пашыраецца на ўсе выпадкі, прадугледжаныя нормай; казуальнае — афіц. тлумачэнне нормы, якое даецца судовым або інш. кампетэнтным органам у сувязі з разглядам пэўнай справы і абавязкова выключна пры яе разглядзе.
аліфатычныя карбонавыя кіслоты; асн. структурны кампанент многіх ліпідаў. Паводле ступені насычанасці вуглевадароднага радыкала адрозніваюць Т.к. насычаныя (гранічныя) і ненасычаныя (негранічныя), ніжэйшыя, сярэднія і вышэйшыя (па колькасці вугляродных атамаў). У прыродзе пераважна сустракаюцца вышэйшыя Т.к. з цотнай лічбай атамаў вугляроду (C14—C24). У жывых арганізмах Т.к. — пластычны і энергет. матэрыял; знаходзяцца ў свабодным і звязаным выглядзе; паступаюць з ежай і сінтэзуюцца ў клетках пераважна шляхам паслядоўнага далучэння або адшчаплення двухвугляродных фрагментаў. Пры працяглай адсутнасці ў ежы ненасычаных Т.к. у жывёл назіраецца адставанне ў росце, пашкоджанні скуры, валасянога покрыва. Лішак насычаных Т.к. садзейнічае павелічэнню колькасці халестэролу ў крыві. Свабодныя Т.к. ў тканках маюцца ў невял. канцэнтрацыях, яны — прамежкавыя прадукты пры сінтэзе і распадзе інш. ліпідаў. Гл. таксама Незаменныя тлустыя кіслоты, Пальміцінавая кіслата, Стэарынавая кіслата.
Літ.:
Кучеренко Н.Е., Васильев А.Н. Липиды. Киев, 1985;
Ленинджер А. Основы биохимии: Пер. с англ.Т. 1—3. М., 1985;
Березов Т.Т., Коровкин Б.Ф. Биологическая химия. 3 изд. М., 1998.
разнавіднасць злучальнай тканкі жывёльнага арганізма. Складаецца з клетак, якія ўтрымліваюць у цытаплазме тлушчавыя ўключэнні. Служыць энергет. дэпо арганізма, засцерагае яго ад страты цяпла. У пазваночных жывёл і чалавека размешчана пераважна пад скурай (падскурная клятчатка), у сальніку, паміж унутр. органамі ў выглядзе мяккіх, пруткіх пракладак. У водных млекакормячых (напр., у некат. кітоў) слой падскурнай Т.т. дасягае 50 см.
скурныя залозы жывёл і чалавека, якія выдзяляюць скурны тлушч, што ахоўвае скуру і валасы ад высыхання. Развіваюцца з эпітэлію валасяных фалікулаў, размешчаны па ўсёй скуры. У чалавека Т.з. найб. насычана скура валасістай ч. галавы, шчок, падбародка (400—900 на 1 см²). Сакрэт Т.з. забяспечвае эластычнасць і непранікальнасць скуры для вады, некат. мікраарганізмаў, хім. рэчываў і інш. Сакрэт Т.з. некат. жывёл мае характэрны пах (гл.Мускусныя залозы); у кітападобных Т.з. прадстаўлены спецыфічнай анальнай залозай. Функцыі Т.з. рэгулююцца палавымі гармонамі. У самцоў Т.з. буйнейшыя, чым у самак, выдзяляюць больш сакрэту. Захворванні Т.з. чалавека — атэрома, вугры, себарэя.
сукупнасць працэсаў пераўтварэнняў тлушчаў у арганізме чалавека і жывёл. Уключае ператраўліванне і ўсмоктванне тлушчаў і прадуктаў іх распаду ў страўнікава-кішачным тракце, прамежкавы Т.а., выдаленне з арганізма. Ліпіды забяспечваюць да 40% агульнай колькасці калорый, выконваюць пластычную функцыю пабудовы мембран клетак і інш.Найб. важныя ліпіды — трыацылгліцэролы (ТАГ) або нейтральныя тлушчы. Расшчапленне тлушчаў расл. і жывёльнага паходжання ў дарослых людзей пачынаецца ў кішэчніку (у грудных дзяцей у страўніку). Пад уплывам жоўці адбываецца эмульгаванне тлушчаў і актывацыя ліпазы. ТАГ расшчапляюцца да ды-, монагліцэрыдаў, гліцэрыны і тлустых кіслот. 25—30% эмульгаваных тлушчаў усмоктваецца кішэчнікам і пераходзіць у кроў без змены. Тлустыя к-ты ўсмоктваюцца ў комплексе з жоўцевымі к-тамі. Частка гліцэрыны і тлустых к-т у слізістай абалонцы кішэчніка ідзе на рэасінтэз тлушчаў, астатняя пераходзіць у кроў і лімфу.
Прамежкавы Т.а. уключае расшчапленне ТАГ у тканках з утварэннем вышэйшых тлустых к-т і гліцэрыны, мабілізацыю тлустых к-т з тлушчавых дэпо, іх акісленне, утварэнне кетонавых цел, біясінтэз вышэйшых тлустых к-т і інш. Тлустыя к-ты паступаюць у органы і тканкі, далей акісляюцца ў цыкле трыкарбонавых к-т. Каля 30% тлустых к-т затрымліваецца ў печані пры аднаразовым праходжанні праз яе. У печані ўтвараюцца ліпапратэіды рознай шчыльнасці, якія ўдзельнічаюць у Т.а. ўсіх органаў і тканак. Сінтэз ТАГ ажыццяўляецца гал. чын. у тлушчавай тканцы, печані, сценцы кішэчніка. Асн. шлях выдалення тлушчу — праз скуру з сакрэтамі сальных і потавых залоз, невял. ч. — з фекаліямі, мачой. Т.а. узмацняецца пры фіз. нагрузцы, галаданні, ахаладжэнні і інш. стрэсавых уздзеяннях.
адносна ўстойлівая, спадчынная селекцыйная прыкмета с.-г. жывёл, колькасць тлушчу ў іх малацэ. Залежыць ад відавых, пародных, індывід. асаблівасцей, зоны развядзення, умоў утрымання, пары года, спосабаў даення і інш. З узростам жывёлы Т. мяняецца нязначна. Сярэдняя колькасць тлушчаў у малацэ кароў 3,9%, коз 4,3%, авечак 7,2%, свіней 5,9%, буйвалаў 7,7%, вярблюдаў 5%, коней 1,8%, асліц 1,7%, паўн. аленяў 18,7%. Сярод буйн. раг. жывёлы Т. найб. высокая ў джэрсейскай (5—7%), найб. нізкая ў чорна-пярэстай (3,75%) парод. Паляпшаюць Т. скрыжаваннем кароў з нізкай Т. і быкоў тлушчамалочных парод. Асн. крыніца ўтварэння малочнага тлушчу — кармы з вял. колькасцю лёгказасваяльных вугляводаў (крухмалу, цукроў), з дастатковай колькасцю бялку, тлушчаў, мінер. рэчываў, вітамінаў.
род кветкавых раслін сям. плывунцовых. Каля 45 відаў. Пашыраны ў нетрапічных паясах Паўн. паўшар’я. Растуць у вільготных месцах. На Беларусі 1 від — Т. звычайная (P. vulgaris), занесеная ў Чырв. кнігу. Трапляецца на мохавых нізінных балотах і забалочаных лугах.
Шматгадовыя травяністыя насякомаедныя раслінывыш. да 20 см. Лісце ў прыкаранёвай разетцы, суцэльнае, сульцэльнакрайняе, ільснянае, нібы змазанае тлушчам (адсюль назва). На лісці галоўчатыя залозкі 2 тыпаў; адны пакрытыя ліпкай вадкасцю для прынаджвання і лоўлі насякомых, другія — выдзяляюць пратэалітычныя ферменты, якія ператраўліваюць бялкі насякомых. Кветкі двухполыя, няправільныя, адзіночныя, на верхавінцы кветаноснай стрэлкі, жоўтыя, блакітныя, сіне-фіялетавыя, ружовыя. Плод — каробачка. Лісце Т. выкарыстоўваюць для скісання малака. Лек. і дэкар. расліны.