род кветкавых раслін сям. плывунцовых. Каля 45 відаў. Пашыраны ў нетрапічных паясах Паўн. паўшар’я. Растуць у вільготных месцах. На Беларусі 1 від — Т. звычайная (P. vulgaris), занесеная ў Чырв. кнігу. Трапляецца на мохавых нізінных балотах і забалочаных лугах.
Шматгадовыя травяністыя насякомаедныя раслінывыш. да 20 см. Лісце ў прыкаранёвай разетцы, суцэльнае, сульцэльнакрайняе, ільснянае, нібы змазанае тлушчам (адсюль назва). На лісці галоўчатыя залозкі 2 тыпаў; адны пакрытыя ліпкай вадкасцю для прынаджвання і лоўлі насякомых, другія — выдзяляюць пратэалітычныя ферменты, якія ператраўліваюць бялкі насякомых. Кветкі двухполыя, няправільныя, адзіночныя, на верхавінцы кветаноснай стрэлкі, жоўтыя, блакітныя, сіне-фіялетавыя, ружовыя. Плод — каробачка. Лісце Т. выкарыстоўваюць для скісання малака. Лек. і дэкар. расліны.