ТЛЕМСЕ́Н,
горад на ПнЗ Алжыра. Адм. ц. аднайм. вілайі. Вядомы з 3 ст. н.э. як рым. горад Памарыя. Каля 200 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: харчасмакавая, тэкст., апрацоўка кары коркавага дуба. Дыванаткацтва. Ун-т. Археал. музей. У Т. і паблізу — арх. помнікі 12—14 ст.; руіны рым. паселішчаў.
т. 15, с. 476
ТЛЕНДЫ́ЕЎ Нургіс Атабаевіч (н. 1925),
казахскі дырыжор, кампазітар. Нар. арт. Казахстана (1975). Нар. арт. СССР (1984). Скончыў Алма-Ацінскую (1949) і Маскоўскую (1953) кансерваторыі. У 1940—43 у Каз. аркестры нар. інструментаў імя Курмангазы (у 1960—64 яго гал. дырыжор). У 1953—60 дырыжор Каз. т-ра оперы і балета імя Абая. У 1968—81 гал. муз. рэдактар кінастудыі «Казахфільм». З 1981 маст. кіраўнік і гал. дырыжор фалькл.-этнагр. аркестра «Атрар сазы» Каз. філармоніі. Аўтар муз. твораў розных жанраў. Дзярж. прэмія Казахстана 1978.
т. 15, с. 476