горад, сталіца Бутана, ва Усх. Гімалаях, у міжгорнай даліне р. Чынчу (бас. Брахмапутры). Каля 35 тыс.ж. (2001). Вузел аўтадарог і караванных шляхоў. Аэрапорт. Гал. рэлігійны цэнтр краіны. Гандл.-рамесніцкі цэнтр.Дрэваапр. і харч. прадпрыемствы. Крэпасць Дзонг — рэзідэнцыя караля.