ТАБЕРНА́КЛЬ (ад лац. tabernaculum шацёр),

1) у гатычнай культавай архітэктуры ніша ў алтарнай сцяне для размяшчэння культавых атрыбутаў (звычайна аформлена невял. накладным порцікам). Часам Т. наз. вежападобную адкрытую прыбудову да алтара для размяшчэння статуй святых.

2) Невял. шафка ў цэнтры касцельнага алтара на яго подыуме. Прызначаецца для захоўвання прадметаў рэліг. пакланення, робяць звычайна з дрэва, аздабляюць сярэдзіне белым шоўкам або фарбуюць, у белы колер, звонку ўпрыгожваюць, накладной драўлянай паліхромнай пазалочанай разьбой Домік для Сакраманту ў касцёле св. Лаўрэнція ў г. Нюрнберг, Германія, 1493—96, аўтар А.​Крафт; Т. у інтэр’еры касцёла Дзевы Марыі (Марыяцкага) у г. Кракаў, Польшча. 1552, аўтар Дж.​М.​Падавана). У раннім сярэдневякоўі Т. умуроўвалі ў алтарную сцяну, у перыяд барока і ракако — самаст. элемент алтара (касцёл францысканцаў у Гродне, фарны касцёл у г. Ліда).

Табернакль (злева) у інтэр’еры касцёла Дзевы Марыі (Марыяцкага) у г. Кракаў (Польшча).

т. 15, с. 366

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)