Т,

дваццатая літара бел. алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай Т («тверда»), утворанай на аснове грэка-візант. устаўнай Τ. («тау»).

У старабел. графіцы ў сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў. Абазначала гукі «г», «ц’» («г’»): «трава», «путь», «тихий». Мела лічбавае значэнне «трыста». У 16 ст. акрамя рукапіснай набыла друкаваную форму.

У сучаснай бел. мове абазначае шумны глухі цвёрды пярэднеязычны зычны гук «т» («мята» — «м’ата»; «твар»), перад галоснымі «е», «ё», «і», «ю», «я», мяккім «в» і «ь» у адпаведнасці з вымаўленнем замяняецца літарай «ц» («брат — брацік», «кут — у куце», «чатыры — чацвёрты»), Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму.

А.​М.​Булыка.

т. 15, с. 365

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)