ТАБА́ГА (Tobago),

востраў у Атлантычным ак., у складзе дзяржавы Трынідад і Табага. Пл. 300 км². Нас. каля 40 тыс. чал. (2000). На ПнУ горы (выш. да 579 м), складзеныя з вулканагенных парод, на ПдЗ нізіннае вапняковае плато. Клімат субэкватарыяльны, гарачы і вільготны. Вечназялёныя лясы. Гал. горад — Скарбара. Адкрыты Х.Калумбам у 1498.

т. 15, с. 365

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)