ТАРА́СІК (па мужу Рынковіч) Вера Рыгораўна
(30.9.1899, Мінск —22.4.1986),
бел. актрыса, настаўніца. Скончыла Мінскае гар. вучылішча (1916). З 1917 актрыса Першага т-ва бел. драмы і камедыі, Беларускага савецкага тэатра; актыўна ўдзельнічала ў рабоце клуба бел. маст. інтэлігенцыі «Беларуская хатка». У 1920—56 настаўнічала. Як актрыса сфарміравалася пад уплывам Ф.Ждановіча. Вызначалася пераважна ў бел. нац. рэпертуары, дзе стварыла каларытныя нар. характары: Агата і Марыля («Паўлінка» і «Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Ганна («Модны шляхцюк» К.Каганца), Ульяна («Хам» паводле Э.Ажэшкі), Дарота і Мар’я («Бязвінная кроў» і «Пісаравы імяніны» У.Галубка) і інш.
Г.І.Сяўковіч.
т. 15, с. 438
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)