ТАУ́ЙСКАЯ ГУБА́,
заліў у паўн.-зах. ч. Ахоцкага м., паміж п-авамі Хміцеўскага і Коні (Магаданская вобл., Расія). Даўж. 75 км, сярэдняя шыр. 120—130 км, сярэдняя глыб. 40—50 м. Узбярэжжа парэзана залівамі і бухтамі (Амахтонскі зал., Нагаева бухта і інш.). Каля ўвахода ў заліў — а-вы Спафар’ева і Заўялава. Прылівы няправільныя, паўсутачныя (да 5 м). У бухце Нагаева — г. Магадан і порт Нагаева.
т. 15, с. 458