Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

ТАМ Ігар Яўгенавіч (8.7.1895, г. Уладзівасток, Расія — 12.4.1971),

расійскі фізік-тэарэтык; заснавальнік навук. школы па тэарэт. фізіцы. Акад. АН СССР (1953, чл.-кар. 1933). Замежны чл. Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1961) і АН інш. краін. Герой Сац. Працы (1953). Скончыў Маскоўскі ун-т (1918). Выкладаў у ВНУ Сімферопаля і Адэсы. У 1924—41 і 1954—57 у Маскоўскім ун-це (з 1930 праф., заг. кафедры). З 1934 у Фіз. ін-це АН СССР (заг. аддзела). У 1948—53 удзельнічаў у стварэнні першай вадароднай бомбы ў СССР. Навук. працы па квантавай механіцы, тэорыі цвёрдага цела, ядз. фізіцы, фізіцы элементарных часціц і касм. прамянёў і інш. Стварыў квантавую тэорыю рассеяння святла ў крышталях (1930). Заклаў асновы квантава-мех. тэорыі фотаэфекту ў металах (1931; з С.​П.​Шубіным). Прадказаў існаванне звязаных энергет. станаў электрона на паверхні крышталя (узроўні Т.; 1932). Заклаў асновы палявой тэорыі парных ядз. сіл (1934; адначасова з Дз.​Дз.Іваненкам). Прадказаў наяўнасць у нейтрона магн. моманту (1934; з С.А.Альтшулерам). Стварыў тэорыю Чаранкова—Вавілава выпрамянення (1937; з І.М.Франкам). Даказаў суадносіны невызначальнасці «энергія—часу» нерэлятывісцкай квантавай механіка (1945; з Л.Л.Мандэльштамам). Распрацаваў тэорыю магн. тэрмаядз. рэактара (1950; з А.​Дз.Сахаравым). Нобелеўская прэмія 1958 (з Франкам, П.А.Чаранковым). Дзярж. прэміі СССР 1946, 1953. Вялікі залаты медаль імя М.​В.​Ламаносава АН СССР 1967.

Тв.:

Нобелевские лекции. М., 1960 (разам з П.​А.​Чаранковым, І.​М.​Франкам);

Собр. научных трудов. Т. 1—2. М., 1975;

Основы теории электричества. 10 изд. М., 1989.

Літ.:

Воспоминания о И.​Е.​Тамме. 2 изд М., 1986;

Фейнберг Е.Л. И.​Е.​Тамм // Успехи физ. наук. 1995. Т. 165, вып. 7;

Капица. Тамм. Семенов: В очерках и письмах. М., 1998.

М.​М.​Касцюковіч.

І.Я.Там.

т. 15, с. 410

ТАМАГА́ЎК, тамагік, тамахаак,

ударная кідальная і сякучая халодная зброя ў некат. плямён паўн.-амер. індзейцаў (шліфаваная каменная сякера з драўляным дзяржаннем, паліца з шарападобным навершам). У 16—18 ст. еўрапейцамі былі завезены медныя і жалезныя Т. (у форме сякерак). Дзяржанні Т. часта ўпрыгожваліся пёрамі і малюнкамі або піктаграфічнымі знакамі. У ваен. абрадах індзейцаў Т. меў сімвалічнае значэнне: пафарбаваны ў чырв. колер, ён служыў знакам абвяшчэння вайны або прапановай для ваен. саюза. Выраз «пахаваць Т.» азначаў «заключыць мір».

Тамагаўк 1 — абцягнутая скурай шарападобная дубіна (булава) апачаў; 2 — стальная сякера асагаў.

т. 15, с. 410

ТАМАГРАФІ́Я (ад грэч. tomos частка, слой + ...графія),

метад паслойнага даследавання ўнутр. структуры аб’екта з атрыманнем адлюстравання яго асобных «зрэзаў» (тамаграм). Адрозніваюць Т. рэнтгенаўскую камп’ютэрную, магнітарэзанансную, пазітронна-эмісійную, акустычную, лазерную і інш. Выкарыстоўваюць у дыягностыцы хвароб розных органаў, напр., лёгкіх (пухліны, кісты, іншародныя целы), сэрца, касцей і суставаў.

І.​М.​Семяненя.

т. 15, с. 411

ТАМА́Ё МЕ́НДЭС (Tamayo Méndez) Арнальда (н. 29.1.1942, г. Гуантанама, Куба),

першы касманаўт Кубы. Герой Сав. Саюза (1980), Герой Рэспублікі Куба (1980). Касманаўт Рэспублікі Куба (1980). Палкоўнік. Скончыў Тэхнал. ін-т (1961, г. Гавана), Ейскае вышэйшае ваен. авіяц. вучылішча лётчыкаў (1962, СССР), Вышэйшую школу Рэв. Узбр. сіл імя М.​Гомеса. З 1978 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.​А.​Гагарына. 18—26.9.1980 з Ю.В.Раманенкам здзейсніў (як касманаўт-даследчык) палёт на касм. караблі «Саюз-38» і арбітальнай станцыі «Салют-6» (асн. экіпаж Л.А.Папоў, В.В.Румін).

Правёў у космасе 7,9 сут.

У.​С.​Ларыёнаў.

А.Тамаё Мендэс.

т. 15, с. 411

ТАМА́ЛЕ (Tamale),

горад на Пн Ганы. Адм. ц. Паўн. вобласці. Каля 200 тыс. ж. (2001). Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Гандл. цэнтр. Прам-сць: тэкст., харч., маш.-буд., першасная апрацоўка с.-г. сыравіны.

т. 15, с. 411

ТАМАНА́ГА Сін’ітыра (31.3.1906, г. Кіёта, Японія — 8.7.1979),

японскі фізік-тэарэтык; адзін са стваральнікаў квантавай электрадынамікі. Чл. Японскай АН (1951). Замежны чл. АН СССР (1971). Скончыў ун-т г. Кіёта (1929). З 1932 у Ін-це фіз. і хім. даследаванняў, у 1941—69 праф. Такійскага ун-та (у 1956—62 яго прэзідэнт). Адначасова ў 1963—69 дырэктар Ін-та аптычных даследаванняў і прэзідэнт Навук. савета Японіі. Навук. працы па квантавай тэорыі поля, квантавай электрадынаміцы, ядз. фізіцы, фізіцы элементарных часціц і касм. прамянёў. Прадказаў мезаатамы (1940), прапанаваў каварыянтную фармулёўку квантавай тэорыі поля (1942). Распрацаваў т. зв. звышмнагачасавы фармалізм (1946), што прывяло да ўзнікнення квантавай электрадынамікі. Нобелеўская прэмія 1965 (з Р.Ф.Фейнманам, Дж.Швінгерам). Залаты медаль імя М.​В.​Ламаносава АН СССР (1964).

Тв.:

Рус. пер. — Развитие квантовой электродинамики // Успехи физ. наук. 1967. Т. 91, вып. 1.

Літ.:

Дайсон Ф. Томонага, Швингер и Фейнман — лауреаты Нобелевской премии по физике // Успехи физ. наук. 1967. Т. 91, вып. 1.

А.​І.​Болсун.

С.Таманага.

т. 15, с. 411

ТАМА́НЕРХОР (Thomanerchor),

хор хлопчыкаў у г. Лейпцыг (Германія). Засн. ў сярэдзіне 13 ст. пры Томаскірхе. З канца 17 ст. ўдзельнічаў і ў свецкіх святах. У 1723—50 хор узначальваў І.​С.​Бах, які стварыў для яго шмат твораў. У 20 ст. адзін з цэнтраў захавання бахаўскіх традыцый у хар. музыцы.

т. 15, с. 411

ТАМА́НСКІ ПАЎВО́СТРАЎ, Тамань. У Перадкаўказзі, у Краснадарскім краі, у Расіі; абмываецца на Пн Азоўскім м., на Пд Чорным м. Пл. каля 2 тыс. км². Выш. да 164 м. Берагі нізкія, парэзаныя залівамі і ліманамі. Складзены з астравоў, якія ў 5 ст. злучыліся паміж сабой наноснай сушаю. Былыя астравы ўяўляюць сабой гліністыя купалападобныя грады з 25 гразевымі вулканамі. У паніжэннях паміж градамі — азёры-ліманы з салёнай вадою. Выхады нафты і гаручых газаў, радовішчы жал. руды. У 6 ст. да н.э. на берагах Т.п. існавалі стараж.-грэч. калоніі Германаса, Фанагорыя, Кепы і інш.); у 5 ст. да н.э. тэр. Т.п. ў складзе Баспорскай дзяржавы.

т. 15, с. 411

ТАМАНЯ́Н Аляксандр Іванавіч (16.3.1878, г. Краснадар, Расія — 20.2.1936),

армянскі архітэктар. Нар. архітэктар Арменіі (1924). Скончыў Пецярбургскую АМ (1904). У ранніх творах распрацоўваў прынцыпы класіцызму. Стварыў першы генплан рэканструкцыі Ерэвана (1924), праекты планіроўкі гарадоў Гюмры (1925), Эчміядзін (1927—28) і інш. У многіх работах 1920-х г. у Ерэване выкарыстоўваў кампазіцыйныя прыёмы класіцызму: будынкі фізіятэрапеўтычнага, зоаветэрынарнага, політэхн. ін-таў, абсерваторыя і анатомікум медыцынскага ін-та. Звяртаўся да творчай перапрацоўкі традыцый арм. сярэдневяковага дойлідства, выкарыстоўваў пароды мясц. каменю: Т-р оперы і балета (1926—53), Дом урада (1926—41) і інш. у Ерэване. Дзярж. прэмія СССР 1942.

Літ.:

Яралов Ю.С. Таманян. М., 1950.

т. 15, с. 411

ТАМА́РА, Тамар (сярэдзіна 1160-х г. — 1207),

царыца Грузіі [1184—1207]. Прадаўжала дзейнасць Давіда Будаўніка па аб’яднанні Грузіі. Груз. войскі перамаглі азерб. атабека Абубекра і яго саюзнікаў каля Шамхора (1194), румскага султана Рукнаддзіна каля Басіяні (1202), узялі г. Карс (1204) і падпарадкавалі ўладзе Т. амаль усё Закаўказзе. Пры Т. развіваўся гандаль, раслі гарады, узводзіліся крэпасці, цэрквы і манастыры, развіваліся л-ра і мастацтва, пабудаваны караванная дарога Тбілісі — Джавахеты, Алазанскі і Самхорскі каналы. Т. прысвечаны оды Чахрухадзе, Шаўтэлі, «Віцязь у тыгравай шкуры» Ш.Руставелі. У 1185 стала жонкай князя Юрыя — сына вял. князя ўладзімірскага Андрэя Багалюбскага, у 1189 — жонкай Давіда Саслані, прадстаўніка асецінскай галіны груз. Багратыёнаў.

т. 15, с. 411