ТАМА́РА, Тамар (сярэдзіна 1160-х г. — 1207),
царыца Грузіі [1184—1207]. Прадаўжала дзейнасць Давіда Будаўніка па аб’яднанні Грузіі. Груз. войскі перамаглі азерб. атабека Абубекра і яго саюзнікаў каля Шамхора (1194), румскага султана Рукнаддзіна каля Басіяні (1202), узялі г. Карс (1204) і падпарадкавалі ўладзе Т. амаль усё Закаўказзе. Пры Т. развіваўся гандаль, раслі гарады, узводзіліся крэпасці, цэрквы і манастыры, развіваліся л-ра і мастацтва, пабудаваны караванная дарога Тбілісі — Джавахеты, Алазанскі і Самхорскі каналы. Т. прысвечаны оды Чахрухадзе, Шаўтэлі, «Віцязь у тыгравай шкуры» Ш.Руставелі. У 1185 стала жонкай князя Юрыя — сына вял. князя ўладзімірскага Андрэя Багалюбскага, у 1189 — жонкай Давіда Саслані, прадстаўніка асецінскай галіны груз. Багратыёнаў.
т. 15, с. 411
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)