Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

ТАЁН,

тытул князька — правадыра асобнага племя ў якутаў да 17 ст. Пасля далучэння Сібіры да Расіі Т. сталі апорай рас. адміністрацыі. У 2-й пал. 19 ст. з Т. фарміравалася якуцкая гандл. буржуазія.

т. 15, с. 382

ТАЁНА́КА,

горад у Японіі, на Пд в-ва Хонсю, прамысл. прыгарад г. Осака. Каля 500 тыс. ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Прам-сць: чорная металургія, нафтахім., трансп. машынабудаванне.

т. 15, с. 382

«ТАЁТА»,

сям’я аўтамабіляў і аўтобусаў яп. канцэрна «Таёта мотар карпарэйшэн». Выпускаюцца з 1935. Легкавыя аўтамабілі маюць кузаў седан, хэтчбэк ці купэ, рухавік магутнасцю 54—243 кВт, найб. скорасць да 250 км/гадз; грузавыя аўтамабілі агульнага прызначэння — поўную масу 1,99—4,5 т, рухавік магутнасцю 51—88 кВт. Аўтобусы ўмяшчаюць да 26 пасажыраў.

Сям’я аўтамабіляў «Таёта»: 1 — купэ мадэлі «Цэліка»; 2 — пікап «Т-100»; 3 — мікрааўтобус «Хай-Эйс»; 4 — грузавы аўтамабіль «Дына-350».

т. 15, с. 382

«ТАЁТА МО́ТАР»,

найбольшая аўтамабільная кампанія ў Японіі. Засн. ў 1926 як «Таёда атаматык лум воркс», з 1937 — сучасная назва. Вырабляе легкавыя і грузавыя аўтамабілі, аўтобусы, аўтапагрузчыкі, трактары, дэталі і вузлы да машын, змазачныя маслы, быт. эл. тавары. Паводле аб’ёму продаж займае ў Японіі 1-е месца, у свеце сярод буйнейшых кампаній — 18-е, сярод галіновых — 3-е. Мае 10 вытв. прадпрыемстваў у Японіі, 27 — у інш. краінах. Супрацоўнічае з аўтамаб. кампаніямі ЗША (кааперуецца з «Джэнерал мотарс карпарэйшэн») і Вялікабрытаніі.

т. 15, с. 383

ТАЁТО́МІ Хідэёсі (1536—15.9.1598),

японскі палкаводзец і дзярж. дзеяч. Напачатку паплечнік палкаводца Н.​Ода ў войнах за аб’яднанне Японіі. Пасля смерці Ода ў 1582 сканцэнтраваў у сваіх руках усю дзярж. ўладу, застаючыся фармальна канцлерам (кампаку). Завяршыў аб’яднанне Японіі, падпарадкаваўшы ў 1587 в-аў Кюсю, у 1590 — паўн.-ўсх. ч. в-ва Хонсю. Рабіў захады па замацаванні прывілеяванага становішча самураяў. Правёў шэраг мерапрыемстваў па рэстаўрацыі прыгонніцтва. Праводзіў агрэсіўную знешнюю палітыку, вёў вайну супраць Карэі, але пацярпеў паражэнне (гл. Імдзінская вайна 1592—98).

Літ.:

Искендеров А.​А.​Тоётоми Хидэёси. М., 1984.

т. 15, с. 383

ТАЁХАСІ,

горад у Японіі, на ПдУ в-ва Хонсю. Каля 350 тыс. ж. (2001). Трансп. вузел. Прам-сць: шаўковая, маш.-буд., хім., дрэваапрацоўчая.

т. 15, с. 383