дынастыя імператараў Кітая ў 618—907. Засн. Лі Юанем, які пасля забойства ў 618 апошняга імператара з дынастыі Суй абвясціў сябе імператарам Гао-цзу (619—626]. Яго сын Лі Шымінь [Тайцзун; 626—649] да 628 канчаткова аб’яднаў Кітай, падавіўшы сял. паўстанні і мяцяжы сепаратыстаў. Пры першых імператарах Т. канчаткова склалася сістэма дзярж. экзаменаў (праіснавала да пач. 20 ст.), набыло развіццё сялянскае надзельнае землекарыстанне, паводле якога кожная сям’я атрымала вызначаны зямельны надзел. Да сярэдзіны 8 ст. танскія імператары ажыццяўлялі актыўную экспансіянісцкую палітыку; кіт. кантроль усталяваны на працягу ўсяго Вял. шаўковага шляху да Ферганскай даліны. Перыяд Т. адзначаны росквітам кіт. культуры, асабліва паэзіі (Ду Фу, Лі Бо). Але хуткі рост насельніцтва прывёў да недахопу ворнай зямлі, росту жабрацтва і вострага ўнутр. крызісу. У 751 танскія войскі разбіты арабамі пры Таласе. Моцна знясіліў дзяржаву мяцеж Ань Лушаня (755—763). Канчатковы ўдар імперыі Т. нанесла Хуан Чао паўстанне 874—901. У 907 апошні танскі імператар Лі Чжу скінуты военачальнікам Чжу Вэнем.
Оза, рака ў Кеніі. Даўж. каля 800 км, пл.бас. 19 тыс.км². Пачынаецца ў гарах Абердэр, у верхнім цячэнні перасякае ўскраіну Усх.-Афрыканскага пласкагор’я, утварае парогі і вадаспады (Кора). Упадае ў Індыйскі ак., у вусці — пясчаны бар. Мнагаводная ў перыяд летніх дажджоў. Сярэдні расход вады каля 240 м³/с. Суднаходная ў ніжнім цячэнні.
возера ў Эфіопіі, на Эфіопскім нагор’і. Размешчана на выш. 1830 м, у тэктанічнай катлавіне, падпруджана вулканічнай лавай. Пл. 3,1—3,6 тыс.км² (мяняецца па сезонах года). Глыб. да 70 м. Шмат астравоў (найб.в-аў Дэк). Упадаюць шматлікія рэкі (найб.р. Малы Абай); выцякае р. Абай (Блакітны Ніл). Рыбалоўства. Суднаходства. Гал. прыстані — Гаргора, Бахр-Дар.
ТАНА́ЕЎ Вячаслаў Сяргеевіч (28.3.1940, в. Акулава Бежацкага р-на Цвярской вобл., Расія — 19.7.2002),
бел. вучоны ў галіне матэм. кібернетыкі і інфарматыкі. Акад.Нац.АН Беларусі (2000; чл.-кар. 1994), д-рфіз.-матэм.н. (1978), праф. (1980). Засл. дз. нав. Беларусі (1995). Скончыў Крымскі пед.ін-т (1962). З 1963 у Ін-це цепла- і масаабмену, з 1965 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН (з 1987 дырэктар). З 1996 ген. дырэктар НДА «Кібернетыка». Адначасова з 1979 праф.БДУ. Навук. працы па даследаванні аперацый, тэорыі прыняцця рашэнняў, мадэліраванні інтэлектуальных працэсаў, тэорыі і метадах аптымізацыі і іх выкарыстання ў аўтам. сістэмах праектавання, планавання і кіравання. Распрацаваў асновы агульнай тэорыі параметрычнай дэкампазіцыі экстрэмальных задач. Развіў тэорыю раскладаў («Тэорыя раскладаў. Аднастадыйныя сістэмы», 1984, з В.С.Гардонам, Я.М.Шафранскім; «Тэорыя раскладаў. Шматстадыйныя сістэмы», 1989, з Ю.Н.Сацковым, В.А.Струсевічам; абедзве перавыд. 1994 на англ. мове; «Тэорыя раскладаў. Групавыя тэхналогіі», 1998, з М.Я.Кавалёвым, Шафранскім), распрацаваў метады аптымізацыі дэтэрмінаваных абслуговых сістэм і рэжымаў іх функцыянавання. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Введение в теорию расписаний. М., 1975 (разам з В.В.Шкурбам);
Декомпозиция и агрегирование в задачах математического программирования. Мн., 1987;
Математические модели и методы календарного планирования. Мн., 1994 (разам з Ю.Н.Сацковым, В.А.Струсевічам).
паказчык перавозачнай здольнасці судна ці сукупнасці суднаў. Вызначаецца ў тонах поўнай грузападымальнасці (дэдвейт) ці ў рэгістравых тонах (грузаёмістасць).
старажытнагрэчаская назва р.Дон, у вусці якога знаходзіўся аднайм.грэч. горад Баспорскай дзяржавы. З 7 ст. да н.э. Т. — гандл. шлях паміж аддаленымі раёнамі Скіфіі і грэч. гарадамі Прычарнамор’я. У старажытнасці Т. лічыўся мяжой паміж Еўропай і Азіяй, падзяляў тэрыторыі скіфаў і сарматаў. Паводле Плутарха больш стараж. назва Т. — «Амазонская рака», бо лічылася, што на яе берагах жылі амазонкі.
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Аўсянка, за 26 км на ПнУ ад г. Гарадок. Пл. 0,55 км², даўж. 950 м, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 2,7 м, даўж. берагавой лініі 3,1 км, пл. вадазбору 3,61 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы выш. 5—10 м (на Пн і З невыразныя), пясчаныя, пад лесам. Пойма шыр. 100—300 м, забалочаная, пад хмызняком. Берагі сплавінныя на Пн і У участкамі тарфяністыя. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае (пераважна падводнай расліннасцю). Выцякае р. Танайка.
ТАНА́КА Гііці (6.3.1863, г. Хагі, Японія — 29.9.1929),
японскі ваенны і дзярж. дзеяч. Барон (1920). Генерал (1921). Вызначыўся ў час руска-японскай вайны 1904—05. У 1918—21 і 1923—24 ваенны міністр яп. ўрада. У 1927—29 прэм’ер-міністр Японіі. Лідэр партыі Сэюкай. Выступаў за больш жорсткую палітыку ў дачыненні да Кітая. З мэтай спыніць рух войск Гаміньдана на Пн Кітая у 1928 накіраваў яп. войскі ў кіт.прав. Шаньдун. Ва ўнутр. палітыцы кабінет Т. ажыццяўляў рэпрэсіі супраць левых арг-цый. З імем Т. звязана гісторыя з т.зв «мемарандумам Т.» — нібыта сакрэтнай знешнепаліт. праграмай яп. ўрада, тэкст якога быў распаўсюджаны ў 1929 кіт. і сусв. прэсай. Па сутнасці гэта і была праграма заваявання Японіяй сусв. панавання. Сапраўднасць «мемарандума Т.» не даказана, але яп. агрэсія ва Усх. і Паўд.-Усх. Азіі ў 1930 — пач. 1940-х г. развівалася ў поўнай адпаведнасці з гэтым дакументам.
ТАНА́КА (Tanaka) Каічы (н. 3.8.1959, г. Таяма, Японія),
японскі інжынер-даследчык. Скончыў ун-т Тахоку ў г. Сендай (1983). З 1983 у карпарацыі «Шымадзу». Навук. працы па праблемах іанізацыі малекул і абсталявання для мас-спектраметрыі. Прапанаваў новую методыку выпарэння і іанізацыі асобных малекул шляхам кропкавага нагрэву бялковага рэчыва ці яго раствору лазернымі імпульсамі (у сааўт.; 1987). Распрацаваў метады мас-спектраметрыі для ідэнтыфікацыі і структурнага аналізу біял. макрамалекул ДНК і бялкоў. Нобелеўская прэмія 2002 (з К.Вютрыхам і Дж.Б.Фенам).
ТАНАКАТЭКУ́ТЛІ у міфах ацтэкаў вярхоўны бог. Т. разам са сваёй жонкай Танакасіўатль лічыліся творцамі сусвету, першай боскай і чалавечай парай, уладарамі самага верхняга (трынаццатага) неба.