ТАНА́КА (Tanaka) Каічы (н. 3.8.1959, г. Таяма, Японія),
японскі інжынер-даследчык. Скончыў ун-т Тахоку ў г. Сендай (1983). З 1983 у карпарацыі «Шымадзу». Навук. працы па праблемах іанізацыі малекул і абсталявання для мас-спектраметрыі. Прапанаваў новую методыку выпарэння і іанізацыі асобных малекул шляхам кропкавага нагрэву бялковага рэчыва ці яго раствору лазернымі імпульсамі (у сааўт.; 1987). Распрацаваў метады мас-спектраметрыі для ідэнтыфікацыі і структурнага аналізу біял. макрамалекул ДНК і бялкоў. Нобелеўская прэмія 2002 (з К.Вютрыхам і Дж.Б.Фенам).
М.М.Касцюковіч.
т. 15, с. 416
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)