ТА́НА (Tana),

Оза, рака ў Кеніі. Даўж. каля 800 км, пл. бас. 19 тыс. км². Пачынаецца ў гарах Абердэр, у верхнім цячэнні перасякае ўскраіну Усх.-Афрыканскага пласкагор’я, утварае парогі і вадаспады (Кора). Упадае ў Індыйскі ак., у вусці — пясчаны бар. Мнагаводная ў перыяд летніх дажджоў. Сярэдні расход вады каля 240 м³/с. Суднаходная ў ніжнім цячэнні.

т. 15, с. 415

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)