ТАНА́Й,

возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Аўсянка, за 26 км на ПнУ ад г. Гарадок. Пл. 0,55 км², даўж. 950 м, найб. шыр. 800 м, найб. глыб. 2,7 м, даўж. берагавой лініі 3,1 км, пл. вадазбору 3,61 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы выш. 5—10 м (на Пн і З невыразныя), пясчаныя, пад лесам. Пойма шыр. 100—300 м, забалочаная, пад хмызняком. Берагі сплавінныя на Пн і У участкамі тарфяністыя. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае (пераважна падводнай расліннасцю). Выцякае р. Танайка.

т. 15, с. 416

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)