ТА́НАІ́С,

старажытнагрэчаская назва р. Дон, у вусці якога знаходзіўся аднайм. грэч. горад Баспорскай дзяржавы. З 7 ст. да н.э. Т. — гандл. шлях паміж аддаленымі раёнамі Скіфіі і грэч. гарадамі Прычарнамор’я. У старажытнасці Т. лічыўся мяжой паміж Еўропай і Азіяй, падзяляў тэрыторыі скіфаў і сарматаў. Паводле Плутарха больш стараж. назва Т. — «Амазонская рака», бо лічылася, што на яе берагах жылі амазонкі.

т. 15, с. 416

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)