ТА́НА, Цана, Дэмбеа,

возера ў Эфіопіі, на Эфіопскім нагор’і. Размешчана на выш. 1830 м, у тэктанічнай катлавіне, падпруджана вулканічнай лавай. Пл. 3,1—3,6 тыс. км² (мяняецца па сезонах года). Глыб. да 70 м. Шмат астравоў (найб. в-аў Дэк). Упадаюць шматлікія рэкі (найб. р. Малы Абай); выцякае р. Абай (Блакітны Ніл). Рыбалоўства. Суднаходства. Гал. прыстані — Гаргора, Бахр-Дар.

т. 15, с. 415

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)